Міхаэл Шпачак
чэскі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаэл Шпачак (па-чэску: Michael Špaček; нар. 9 красавіка 1997 году) — чэскі хакеіст, нападнік клюбу «Спарта». У 2015 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Вініпэг Джэтс» пад агульным 108-м нумарам.
Remove ads
Кар’ера
Пачаў кар’еру ў пардубіцкім «Дынама» ў веку 17 гадоў. У свой першы паўнавартасны прафэсійны сэзон Шпачак назьбіраў 12 пунктаў у 40 гульнях. Ён быў абраны ў 4-м раўндзе над агульным 108-м нумарам «Вініпэг Джэтс» на драфце НХЛ 2015 году[5]. За каманду аднак не гуляў, але выступаў за клюб «Рэд Дыр Рэбэлс» з Заходняй хакейнай лігі ў сэзоне 2015—2016 гадоў[6]. 2 чэрвеня 2017 году, пасьля двух сэзонаў з «Рэд Дыр Рэбэлс», Шпачак завяршыў сваю юніёрскую кар’еру, падпісаўшы трохгадовы кантракт пачаткоўца зь «Вініпэг Джэтс»[7]. Тым ня менш, адразу быў накіраваны ў «Манітоба Мус» з Амэрыканскай хакейнай лігі.
За час пандэміі канаранавірусу як абмежавана свабодным агентам з «Джэтс», Шпачак пастанавіў сабе спыніць свае памкненьні за акіянам, узгадзіўшы гадавы кантракт у Фінляндыі з «Тапарай» у жніўні 2020 году[8]. З пачатку 2021 году вярнуўся на радзіму, прыяднаўшыся да «Ацэларжы»[9]. З новым клюбам стаў чэмпіёнам Чэхіі. У траўні пераехаў да швэдзкай «Фрэлюнды», а пасьля гуляў у швайцарскіх клюбах.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads