Пардубіцы

места ў Чэхіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Пардубіцы
Remove ads

Па́рдубіцы (па-чэску: Pardubice) — горад у цэнтры Чэхіі. Горад вядомы як прамысловы цэнтар, бо тут працуюць нафтаперапрацоўчы завод.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Касьцёл сьвятога Барталямэя.

Першая пісьмовая згадка пра Пардубіцы датуецца 1295 годам калі папа Баніфацыюс VIII узяў пад апеку мясцовы касьцёл Сьвятога Барталямэя з ордэнам рэгулярных канонікаў Пакаяньня Блажэнных Мучанікаў. У першай палове XIV стагодзьдзя паселішча было набытае шляхетнай сям’ёй, пазьней вядомай як лорды Пардубіцкія. У 1340 годзе, калі Пардубіцы былі атрыманыя ў спадчыну Арнаштам Пардубіцкім, яны ўпершыню згадваюцца як горад[1][2].

У 1491 годзе места было набытае Вілемам II Пэрнштэйнам, які працягнуў пашыраць горад і зрабіў значны ўнёсак на ягоны росквіт. Ён абраў Пардубіцы месцам для свайго маёнтка і пачаў адбудоўваць горад, які адпавядаў ягонаму статусу. Сям’я Пэрнштэйнаў пабудавала ўвесь гістарычны цэнтар з пляцам у стылі Адраджэньня. Яны таксама перабудавалі сярэднявечны замак у зручную ўмацаваную рэзыдэнцыю. У 1560 годзе Пэрнштэйны былі вымушаныя прадаць маёнтак імпэратару Фэрдынанду I праз даўгі[2]. За часам Трыццацігадовай вайны горад быў абложаны войскам генэрала Ленарта Торстэнсана, але ня быў скараны[2].

Важным этапам у гісторыі места стаў 1845 год, калі была завершанае будаўніцтва чыгункі з Прагі ў Оламаўц. Пардубіцы стаў важным чыгуначным вузлом, што прывяло да разьвіцьця харчовай, машынабудаўнічай і хімічнай прамысловасьці, а затым і да ўздыму сацыяльнага і культурнага жыцьця. У 1874 годзе ўпершыню адбыліся скачкі коннага спорту, вядомыя як Вялікая Пардубіцкая. У 1910 годзе Ян Кашпар зьдзейсьніў тут першы пасьпяховы палёт у Чэхіі, а праз год ён увайшоў у гісторыю, зрабіўшы першы далёкамагістральны рэйс з Пардубіцаў у Прагу[2]. Да 1918 году горад уваходзіў у склад Аўстра-Вугоршчыны. Быўшы цэнтрам Пардубіцкай акругі, ён быў адным з 94 акругаў Багеміі. У міжваенны час Пардубіцы працягваў разьвівацца, пакуль ягоны росквіт не перапыніўся з пачаткам Другой сусьветнай вайны. У час вайны горад бамбаваўся хаўрусьнымі сіламі, бо тут месьціўся нафтаперапрацоўчы завод[2].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads