Міхаіл Астраградзкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Васільевіч Астраградзкі (па-ўкраінску: Остроградський Михайло Васильович, па-расейску: Михаил Васильевич Остроградский, 12 (24) верасьня 1801, в. Пшэнная, Палтаўская губэрня, Расейская імпэрыя — 20 сьнежня 1861 г. (1 студзеня 1862), Палтава, Расейская імпэрыя) — украінскі матэматык і мэханік[4], прызнаны лідэр матэматыкаў Расейскай імпэрыі[5]. Правадзейны сябра Пецярбурскай акадэміі навук і яе акадэмік з 1830 г.[6], чалец-карэспандэнт Францускай акадэміі навук і яе акадэмік з 1856 г.[6], чалец і акадэмік Рымскай акадэміі навук[6], чалец Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук, чалец і акадэмік Турынскай акадэміі навук[6].
Аўтар каля 40 навуковых прац. Асноўныя працы прысьвечаны матэматычнаму аналізу, аналітычнай мэханіцы, матэматычнай фізыцы; вядомыя таксама яго працы па тэорыі лікаў, альгебры і тэорыі верагоднасьцяў. Яму належыць адкрыцьцё формулы пераўтварэньня інтэграла па аб’ёме ў інтэграл па паверхні, названай яго імем. Міхаіл Астраградзкі лічыцца адным з вядучых матэматыкаў сярэдзіны XIX стагодзьдзя. У 2001 годзе ЮНЭСКО ўнесла Міхаіла Астраградзкага ў сьпіс выбітных матэматыкаў сьвету.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Належаў да казацкага старшынскага роду[4], які паходзіў ад бунчуковага таварыша Івана Астраградзкага, які жыў у XVII ст.
Вучыўся ў пансіёне, дзе быў дырэктарам Іван Катлярэўскі — вядомы ўкраінскі паэт[7].
У 1816—1820 гг. вучыўся ў Харкаўскім унівэрсытэце ў вядомых матэматыкаў Т. Асінаўскага і А. Паўлоўскага.
У 1822—1928 гг. удасканальваў свае веды у Францускім каледжы ў Парыжы, дзе слухаў лекцыі Андрэ Ампера, П’ера Ляпляса, Агюстэна Кашы, Жана Фур’е.
З 1828 г. — ён быў прафэсарам афіцэрскіх курсаў марскога кадэцкага корпуса.
З 1830 г. — прафэсарам Пецярбурскага Інстытуту інжынэраў шляхоў зносін.
З 1832 г. — прафэсарам Галоўнага пэдагагічнага інстытута.
З 1840 г. — прафэсарам Галоўнага інжынэрнага вучылішча.
З 1840 г. — прафэсарам Галоўнага артылерыйскага вучылішча.
Быў у цеснай і працяглай дружбе з Тарасам Шаўчэнкам.
Remove ads
Працы
- Остроградский М. В., «Полное собрание трудов: В 3 т.» — К., 1959—1961 гг. (рас.)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads