Міхаіл Казакевіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаі́л Казаке́віч (нар. 19 траўня 2002) — беларускі футбаліст, брамнік берасьцейскага «Дынама» і моладзевай зборнай Беларусі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Доўгі час займаўся футболам у сталічнай РДВАР, а улетку 2019 году далучыўся да акадэміі берасьцейскага «Дынама». У 2020 годзе пачаў падцягвацца да дублю. У пачатку 2021 году, калі берасьцейскі клюб пакінула большасьць гульцоў, пачаў трэнавацца з асноўнай камандай і ў лютым падпісаў двухгадовы кантракт з клюбам[2]. У 2021 годзе быў рэзэрвовым брамнікам і не зьяўляўся на полі ў асноўнай камандзе, гуляючы за дубль. 2 красавіка 2022 году дэбютаваў у Найвышэйшае лізе, адгуляўшы другі тайм матчу супраць «Іслачы» (2:2). Далей чаргаваўся ў складзе з Радзівонам Семуком, а зь лета, калі Сямук пакінуў клюб, застаўся асноўным брамнікам каманды. У сьнежні 2022 году падоўжыў кантракт з дынамаўцамі да сканчэньня сэзону 2023 году[3]. У новым 2023 годзе ў канкурэнцыю да Казакевіча быў запрошаны дасьведчаны брамнік Дзяніс Садоўскі, які ў папярэдні сэзон быў асноўным галкіпэрам «Гомля». Казакевіч здолеў захаваць месца ў першай адзінаццатцы, а Садоўскі ў сярэдзіне сэзону перайшоў у мазырскую «Славію»[4]. У сьнежні 2023 году падпісаў новае двухгадовае пагадненьне з «Дынама»[5].

Міжнародная

У кастрычніку 2018 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 27 верасьня 2022 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Казахстану (1:1).

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads