Дзяніс Садоўскі (футбаліст)
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дзяніс Садоўскі (нар. 11 жніўня 1997 году) — беларускі футбаліст, брамнік «Маладэчна-2018».
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец віцебскай ДЮСШ «Дзьвіна». З 2015 году пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра», дзе зь цягам часу стаў асноўным гульцом. З 2017 году пачаў трывала прыцягвацца да галоўнай каманды, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. Дэбютаваў за асноўную каманду «Шахцёра» 9 ліпеня 2017 году ў матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі супраць менскага «Промня», калі выйшаў на замену ў другім тайме.
У жніўні 2018 году быў аддзены ў арэнду ў «Воршу», дзе быў першым брамнікам каманды. У студзені 2019 году перайшоў у сталічны «Энэргетык-БДУ»[6]. У сэзоне 2019 году выступаў за дубль, не выходзячы ў складзе першай каманды, а на наступны год пачаў прыцягвацца да галоўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 5 красавіка 2020 году ў матчы супраць «Менску» (2:0), калі правёў на полі ўсе 90 хвілінаў сустрэчы. У далейшым да лета трывала гуляў у асноўнай камандзе, пасьля чаго зноў пачаў выступаць пераважна за дубль. У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з сталічным клюбам[7]. У сэзоне 2021 году часам выходзіў у стартавым складзе. У жніўні 2021 году пакінуў «Энэргетык-БДУ»[8] і неўзабаве стаў гульцом расейскай «Тамі»[9]. У сьнежні 2021 году кантракт з расейскім клюбам паводле пагадненьня бакоў быў скасаваны[10].
У студзені 2022 году вярнуўся ў Беларусь і падпісаў кантракт з «Гомлем»[11]. Быў асноўным брамнікам гомельскай каманды. У студзені 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў клюб[12] і неўзабаве далучыўся да берасьцейскага «Дынама»[13]. У жніўні 2023 году скасаваў кантракт зь берасьцейцамі[14] і ўзмацніў склад мазырскай «Славіі»[15]. У лістападзе 2023 году пакінуў «Славію», гэтак і не згуляўшы за яе ў Найвышэйшай лізе[16]. У студзені 2024 году стаў гульцом «Слуцку»[17]. У клюбе зь Менскай вобласьці стаў толькі другім брамнікам, ня здолеўшы выціснуць з складу Ільлю Бранаўца. Згуляўшы некалькі матчаў, у ліпені 2024 году гулец пакінуў клюб[18] ды прыяднаўся да магілёўскага «Дняпра»[19]. У складзе новага клюбу ня даў рады, зноў стаўшы другім брамнікам каманды. Перад пачаткам сэзону 2025 году прыяднаўся да «Маладэчна-2018»[20].
Remove ads
Дасягненьні
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2022
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads