Міхаіл Мішусьцін

расейскі дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл Мішусьцін
Remove ads

Міхаіл Мішусьцін (па-расейску: Михаил Мишустин; нар. 3 сакавіка 1966 году, Масква, СССР) — расейскі дзяржаўны дзяяч. Старшыня ўраду Расейскай Фэдэрацыі з 16 студзеня 2020 году. Раней працаваў кіраўніком фэдэральнай падатковай службы Расеі з 2010 па 2020 гады.

Хуткія факты Старшыня Ўраду Расейскай Фэдэрацыі, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 3 сакавіка 1966 году ў Маскве ў сям’і вайскоўца. У 1989 годзе скончыў Маскоўскі станкаінструмэнтальны інстытут. Паводле адукацыі — інжынэр-сыстэматэхнік.

У першыя гады пасьля развалу СССР займаўся кампутарнымі тэхналёгіямі, працаваў у Міжнародным кампутарным клюбе. У 1998 годзе перайшоў на працу ў Дзяржаўную падатковую службу. Доўгі час і пры розных міністрах быў намесьнікам міністра па падатках і зборах. У ведамстве ён адказваў за інфарматызацыю. Папрацаваў кіраўніком Раснерухомасьці, Фэдэральнай агенцыі па кіраваньні асаблівымі эканамічнымі зонамі. У 2008 годзе Мішусьцін сышоў у прыватны сэктар. Ачольваў кампанію UFG Capital Partners, якая належыла былому міністру фінансаў Расеі Барысу Фёдараву, менавіта ягоным памочнікам калісьці і ішоў працаваць ва ўрад Мішусьцін. Пасля таго, як Фёдараў памёр, Мішусьцін зноў вярнуўся на дзяржаўную службу[1]. 6 красавіка 2010 году быў прызначаны кіраўніком Фэдэральнай падатковай службы.

15 студзеня 2020 году прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін вылучыў ягоную кандыдатуру на пасаду старшыні ўраду Расейскай Фэдэрацыі пасьля адстаўкі Дзьмітра Мядзьведзева. 16 студзеня 2020 году Пуцін падпісаў указ аб прызначэньні Мішусціна на пасаду прэм’ер-міністра краіны.

Remove ads

Уласнасьць і прыбытак

Паводле падлікаў выданьня «Фонтанка.ру», з 2010 па 2018 гады, калі Міхаіл Мішусьцін кіраваў падатковай службай, ён і ягоная жонка зарабілі амаль 1 млрд расейскіх рублёў[2]. Паводле зьвестак Фонду барацьбы з карупцыяй, каля 800 мільёнаў зь іх зарабіла ягоная жонка[3]. Выданьне Адкрытыя мэдыі, сям’я Мішусьціна валодае 2,63 га зямлі ў падмаскоўным пасёлку Катон-Вэй, разьмешчаным на Міколінай гары ля Рублёва-Ўсьпенскай шашы і 5 жылымі дамамі ў тым месцы, агульнай ацэначным коштам 1,5 млрд рублёў, аформленымі на Расейскую Фэдэрацыю[4].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads