Старшыня Ўраду Расейскай Фэдэрацыі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Старшыня Ўраду Расейскай Фэдэрацыі, у адпаведнасьці з 24-м артыкулам фэдэральнага канстытуцыйнага закону «Аб Урадзе Расейскай Фэдэрацыі»[1], узначальвае Урад Расейскай Фэдэрацыі, вызначае яго асноўныя накірункі дзейнасьці і арганізуе працу.

Прэзыдэнт Расеі, у адпаведнасьці з 83-м артыкулам Канстытуцыі Расеі[2], мае права ўзначальваць паседжаньні ўраду. У адпаведнасьці з 115-м артыкулам Канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі[3] пастановы і распараджэньні ўраду, калі яны супярэчаць указам прэзыдэнта, могуць быць адмененыя прэзыдэнтам Расеі. Акрамя гэтага, прэзыдэнт Расеі, адпаведна 32-му артыкулу Фэдэральнага канстытуцыйнага закона «Аб Урадзе Расейскай Фэдэрацыі»[1], кіруе дзейнасьцю фэдэральных органаў выканаўчай улады, якія займаюцца пытаньнямі абароны, бясьпекі, унутраных спраў, замежных спраў, прадухіленьня надзвычайных сытуацыяў і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедзтваў, хоць кіраўнікі некаторых з адпаведных ведамстваў (як МЗС Расеі, МУС Расеі і інш.) уваходзяць ва ўрад.

Да 25 сьнежня 1993 году пасада старшыні Ўраду Расейскай Фэдэрацыі мела назву старшыня Рады Міністраў — Ураду Расейскай Фэдэрацыі, цяперашняя назва была замацаваная прынятай у сьнежні 1993 году Канстытуцыяй Расеі.

Неафіцыйна пасада часта завецца прэм'ер-міністар, хаця ў Канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі такая назва адсутнічае.

Парадак прызначэньня, паўнамоцтвы і абавязкі старшыні ўраду вызначаюцца артыкуламі 110-117 Канстытуцыі Расеі[3].

З 8 мая 2012 году старшынём Ураду Расейскай Фэдэрацыі зьяўляецца Дзьмітры Мядзьведзеў.

Remove ads

Паўнамоцтвы

У адпаведнасьці з Фэдэральным канстытуцыйным законам «Аб Урадзе Расейскай Фэдэрацыі» і Рэглямэнтам Ураду Расейскай Фэдэрацыі Старшыня Ўраду Расеі выконвае наступныя функцыі:

  • вызначае ў адпаведнасьці з канстытуцыяй, фэдэральнымі канстытуцыйнымі законамі, фэдэральнымі законамі і ўказамі прэзыдэнта асноўныя напрамкі дзейнасьці ўраду;
  • прадстаўляе прэзыдэнту прапановы аб структуры фэдэральных органаў выканаўчай улады, аб прызначэньні на пасаду і аб вызваленьні ад пасады намесьнікаў старшыні ўраду і фэдэральных міністэрстваў, аб накладаньні на іх дысцыплінарных спагнаньняў і аб іх заахвочваньні;
  • прадстаўляе ўрад унутры дзяржавы і за яе межамі;
  • арганізуе працу ўраду і вядзе яго паседжаньні, валодаючы правам рашаючага голаса;
  • сыстэматычна праводзіць нарады зь сябрамі ўраду, кіраўнікамі фэдэральных служб і іншых фэдэральных органаў выканаўчай улады, органаў і арганізацыяў пры ўрадзе, на якіх разглядае ход выкананьня праграм і плянаў дзейнасьці ўраду, даручэньняў прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ўраду, прымае рашэньні па апэратыўных пытаньнях;
  • падпісвае нарматыўныя акты ўраду (пастановы і распараджэньні);
  • разьмяркоўвае абавязкі паміж сябрамі ўраду;
  • сыстэматычна інфарміруе прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі аб працы ўраду.

Старшыня ўраду РФ уваходзіць па пасадзе ў:

Акрамя асноўных абавязкаў і функцый старшыні ўраду, прапісаных у законе, Старшыня Ўраду Расейскай Фэдэрацыі ад 2012 году Дз. Мядзьведзеў узначальвае наступныя каардынацыйныя і дарадчыя органы пры ўрадзе Расейскай Фэдэрацыі:

  • Урадавую камісію па кантролі за ажыцьцяўленьнем замежных інвэстыцый;
  • Раду па канкурэнтаздольнасьці і прадпрымальніцтву пры ўрадзе;
  • Урадавую камісію па бюджэтных праектыроўках на чарговы фінансавы год і плянавы пэрыяд;
  • Дзяржаўную пагранічную камісію;

Таксама Старшыня Ўраду Расейскай Фэдэрацыі Дз. Мядзьведзеў зьяўляецца:

  • Першым намесьнікам старшыні Рады пры прэдзыдэнце Расейскай Фэдэрацыі па рэалізацыі нацыянальных праектаў і дэмаграфічнай палітыцы (прызначаны Ўказам прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ад 10 ліпеня 2008 году);
  • старшынём Назіральнай рады Банка разьвіцьця і зьнешнеэканамічнай дзейнасьці (Зьнешэканамбанк);
  • старшынём Рады міністраў Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі;
Remove ads

Парадак прызначэньня і вызваленьня ад пасады

Старшыня Ўраду Расеі прызначаецца прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі са згоды Дзяржаўнай Думы[3].

Кандыдатам на пасаду старшыні Ўраду Расейскай Фэдэрацыі можа быць выключна грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі, які ня мае грамадзянства іншай дзяржавы.

Прапанова кандыдатуры старшыні Ўраду Расеі падаецца ў Дзяржаўную Думу не пазьней за двухтыднёвы тэрмін пасьля заступленьня на пасаду абранага прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ці пасьля звальненьня старшыні Ўраду Расеі, ці напрацягу тыдня з дня адхіленьня папярэдняй кандыдатуры Дзяржаўнай Думай.

Дзяржаўная Дума разглядае прапанаваную прэзыдэнтам Расейскай Фэдэрацыі кандыдатуру старшыні ўраду напрацягу тыдня з дня падачы прапановы аб кандыдатуры.

Пасьля трохразовага адхіленьня прапанаваных кандыдатур старшыні Ўраду Расеі Дзяржаўнай Думай прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі самастойна прызначае старшыню Ўраду Расеі, распускае Дзяржаўную Думу і прызначае новыя выбары. Дзяржаўная Дума ня можа быць распушчаная на гэтай падставе толькі ў апошнія шэсьць месяцаў тэрміну Прэзыдэнцтва і падчас ваеннага або надзвычайнага становішча на ўсёй тэрыторыі дзяржавы, а такама ў выпадку ініцыяваньня Дзяржаўнай Думай працэдуры імпічмэнту прэзыдэнту Расеі.

Канстытуцыя Расейскай Фэдэрацыі не прадугледжвае звальненьня прэзыдэнтам аднаго толькі старшыні ўраду; прэзыдэнт прымае рашэньне аб звальненьні ўсяго ўраду[2].

Старшыня Ўраду звальняецца з пасады прэзыдэнтам Расеі (артыкул 7 фэдэральнага канстытуцыйнага закона «Аб Урадзе Расейскай Фэдэрацыі»[1]), што адначасова цягне за сабой адстаўку ўсяго Ўраду:

  • па ўласнай заяве аб адстаўцы;
  • у выпадку немагчымасьці выкананьня старшынём ўраду сваіх паўнамоцтваў (у чым менавіата можа заключацца немагчымасьць, ФКЗ не ўдаклядняе, пакідаючы магчымасьць тлумачэньня прэзыдэнту Расеі).

Таксама, адпаведна 117-му артыкулу Канстытуцыі Расеі[2], старшыня ўраду мае права самастойна ставіць перад Дзяржаўнай Думай пытаньне пра давер ураду. Калі Дзяржаўная Дума адмаўляе ў даверу, прэзыдэнт цягам сямі дзён павінен прыняць рашэньне або пб адстаўцы ўраду, або аб роспуску Дзяржаўнай Думы і прызначэньні новых выбараў. Прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі ня можа распускаць Дзяржаўную Думу толькі на гэтай падставе напрацягу году пасьля яе абраньня.

Прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі паведамляе Савету фэдэрацыі і Дзяржаўнай Думе пра вызваленьне ад пасады старшыні Ўраду Расеі ў дзень прыняцьця рашэньня.

Remove ads

Выкананьне абавязкаў прэзыдэнта

У адпаведнасьці з Канстытуцыяй Расеі, ва ўсіх выпадках, калі прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі не ў стане выконваць свае абавязкі, іх часова выконвае старшыня ўраду. Выконваючы абавязкі прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі ня мае распускаць Дзяржаўную Думу, прызначаць рэфэрэндум, а таксама падаваць прапановы аб папраўках і пераглядзе палажэньняў Канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі.

Сьпіс старшыняў ураду Расейскай Фэдэрацыі

Ніжэй прыведзены сьпіс старшыняў Ураду Расеі і выконваючых іх абавязкі пасьля 1991 году. У дужках пазначаны час працы на гэтай пасадзе, «в. а.» абазначае «выконваючы абавязкі».

Больш інфармацыі №, Імя, прозьвішча (Гады жыцьця) ...
Remove ads

Галасаваньне

Ніжэй прыведзеныя вынікі галасаваньня дэпутатаў Дзяржаўнай Думы па пытаньні аб дачы прэзыдэнту Расейскай Фэдэрацыі згоды на прызначэньне кандыдата старшынём Ураду Расейскай Фэдэрацыі.

Больш інфармацыі Кандыдат, Дата галасаваньня ...
Remove ads

Тэрмін паўнамоцтваў

Інфармацыя правераная на 29 ліпеня 2025 году

     Старшыні Камітэту міністраў, ад 1906 году Савета міністраў Расейскай імпэрыі
     Старшыні часовага ўраду Расеі
     Старшыні Савету народных камісараў, ад 1946 году Савета міністраў СССР
     Старшыні ўраду Расейскай Фэдэрацыі

Больш інфармацыі №, Старшыня ўраду ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads