Міхаіл Сасонка

беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Сасонка (28 кастрычніка 1953, Станіслаўцы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласьць) — беларускі палітык.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 28 кастрычніка 1953 году ў вёсцы Станіслаўцы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласьці.

У 1795 годзе скончыў Беларускі інстытут мэханізацыі сельскай гаспадаркі (інжынэр-электрык), Менскую вышэйшую партыйную школу (палітоляг).

Працоўную дзейнасьць пачаў інжынэрам-электрыкам у племянным саўгасе «Краснапольле» Расонскага раёну (1975—76). Працаваў галоўным інжынэрам, старшынём Расонскага раённага аб’яднаньня «Сельэнэрга» (1976—80), першым сакратаром Расонскага райкаму ЛКСМБ (1980—81), старшынём калгасу «Новы сьвет» Расонскага раёну (1981—85), першым сакратаром Расонскага райкаму КПБ (1985—91), намесьнікам дырэктара цаглянага завода акцыянэрнага таварыства «Расоны» (1991—94), дырэктарам навукова-вытворчага прадпрыемства «Агат» у Наваполацку (1994—96)[1].

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня (1995—1996), быў намесьнікам старшыні Камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраваньні і рэглямэнце, чальцом Рады Палаты прадстаўнікоў. Зьяўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага скліканьня[2], быў намесьнікам старшыні Камісіі па пытаньнях эканомікі; дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога скліканьня, быў старшынём Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраваньні і рэглямэнце; дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга скліканьня, быў чальцом Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраваньні і рэглямэнце[3].

Пасьля заканчэньня дэпутацкіх паўнамоцтваў працаваў першым намесьнікам адказнага сакратара Парлямэнцкага сходу Саюзу Беларусі і Расеі.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads