Міхаіл Сьпірыдонаў
беларускі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Сьпірыдонаў (10 красавіка 1937, Бабруйск — 6 ліпеня 2017) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук.
У 1960 годзе Скончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт. З 1960 году працаваў настаўнікам. З 1965 годзе - у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
Remove ads
Навуковая дзейнасьць
Кірункі навуковай дзейнасьці: сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё і гістарычная геаграфія Беларусі 15—16 ст. Аўтар кніг «Закрепощение крестьянства Беларуси (ХV—ХVI вв.)» (Мінск, 1993), «Заславль в XVI в.» (Мінск, 1998).
Апублікаваў шмат карт з агульнай тэматыкай, зьвязанай з адлюстраваньнем беларускіх зямель у другой палове XVI ст. Найбольш вядомая картаграфічная праца: «Беларусь у другой палове XVI ст. 1 : 1 500 000» (Нацыянальны атляс Беларусі. Менск, 2002).
Курыраваў падрыхтоўкай разьдзелу «Гісторыя» ў «Нацыянальным атлясе Беларусі» (Менск, 2002). Адзін з аўтараў выданьняў «Гісторыя сялянства СССР са старажытнейшых часоў да Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі», «Нарысы гісторыі Беларусі», «Гісторыя сялянства Беларусі».
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads