Нарбона
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нарбона (па-француску: Narbonne, па-аксытанску: Narbona) — старажытны горад на поўдні Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Од у рэгіёне Аксытанія (да 1 студзеня 2016 году — у рэгіёне Лянгедок-Русыён). На 2013 год насельніцтва гораду складала 52 802 чалавекі.
Remove ads
Гісторыя
Нарбона вырасла з паселішча Нарбо (лац. Narbo) — першай рымскай калёніі ў Галіі, заснаванай яшчэ ў 118 годзе да н. э. У той час горад стаяў на беразе Міжземнага мора і служыў важным марскім портам. У часы імпэрыі гэта быў таксама ваенны пункт і сталіца Паўднёвай, або Нарбонской Галіі. Пасьля бітвы пры Нарбоне ў 436 годзе тут запанавалі вэстготы. Адзін час Нарбона мела значэньне іхнага сталічнага граду. У 719—759 гадах Нарбона і навакольная вобласьць (Сэптыманія) валодалі сарацыны.
У Сярэднявеччы паўднёвая частка Нарбоны кіравалася графамі Тулюзы, а паўночная — мясцовымі эпіскапамі. Затым да XVI стагодзьдзя Нарбона складала самастойнае графства.
Remove ads
Славутасьці
Сабор сьвятога Жуста, закладзены ў 1272 годзе, так і ня быў дабудаваны. Ён знакаміты незвычайна высокімі хорамі і ў цэлым варты ўзоры гатычных храмаў поўначы Францыі. Базыліка сьвятых Паўла і Сэргіюса — адзін зь першых на поўдні Францыі прыкладаў готыкі. Палац архіэпіскапаў быў перабудаваны ў XIX стагодзьдзі; ад ягонага сярэднявечнага папярэдніка захавалася некалькі магутных вежаў. У цяперашні час у палацы разьмешчаны краязнаўчы музэй.
Remove ads
Ураджэнцы
- Сьвяты Тэадард (пам. 893) — арцыбіскуп Нарбоны
- Гіраўт Рык’ё (каля 1230 — каля 1295) — апошні трубадур
- Шарль Трэнэ (1913—2001) — папулярны сьпявак і кампазытар
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads