Народны камісарыят асьветы Беларускай ССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наро́дны камісарыя́т асьве́ты Белару́скай ССР быў утвораны 17 сьнежня 1920 году на базе Камісарыяту асьветы Ваенрэўкаму БССР. З 1946 году пераўтвораны ў Міністэрства асьветы БССР.
Remove ads
Наркамы
- Марыя Фрумкіна (1920)
- Усевалад Ігнатоўскі (1920—1926)
- Антон Баліцкі (1926—1929)
- Антон Платун (1929—1933)
- Аляксандар Чарнушэвіч (1933—1936)
- Аляксандар Варончанка (1936)
- Анані Дзякаў (1936—1937)
- Уладзімер Півавараў (1937—1938)
- Еўдакія Уралава (1938—1946)
Беларусь
У сьнежні 1920 году Народны камісарыят асьветы Беларускай ССР зрабіў Надзвычайную камісію ліквідацыі непісьменнасьці свай спэцыяльнай камісіяй, якая кіравала навучаньнем малапісьменных у 1920—1930 гадах. У 1921—1922 навучальным годзе ў школах для непісьменных займалася 12 200 чалавек[1]. У сьнежні 1921 году Савет народных камісараў Беларускай ССР вылучыў Намкамасьветы БСССР 2 млн рублёў на выданьне твораў навукоўцаў і пісьменьнікаў на беларускай мове ў рамках беларусізацыі[2].
У 1923 годзе стварылі грамадзкае аб’яднаньне «Далоў непісьменнасьць», удзельнікаў якой зь ліку інтэлегенцыі, навучэнцаў і работнікаў называлі культармейцамі. У 1929 годзе ў БССР працавала каля 4000 гурткоў і пунктаў ліквідацыі непісьменнасьці на 75 000 навучэнцаў. Да 1932 году ў Беларускай ССР пераадолелі непісьменнасьць сярод дарослага насельніцтва[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads