Настасься Дзьмітрук

Украінская паэтка From Wikipedia, the free encyclopedia

Настасься Дзьмітрук
Remove ads

Наста́сься Дзьмітру́к (па-ўкраінску: Анастасія Дмитрук; нар. 31 студзеня 1991 году, места Нежын, Чарнігаўскай вобласьці, Украіна) — украінская паэтка.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзілася ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Настасься нарадзілася ў месьце Нежын (цяпер у Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны). З 12 рокаў жыве ў Кіеве, дзе навучалася ў гімназіі, а пасьля — у Фізыка-тэхнічным інстытуце Кіеўскай палітэхнікі[1], які скончыла ў 2014 са спэцыяльнасьцю «інфармацыйная бясьпека». Працуе на фірме па абароне інфармацыі на кампутарных сыстэмах[1].

Творчасьць

Вершы піша з 12-гадовага ўзросту.

Вядомасьць здабыла пад час Эўрамайдану дзякуючы сваім патрыятычным вершам. У сувязі з расейскай анэксіяй Крыму напісала верш «Никогда мы не будем братьями» (па-беларуску: Ніколі мы ня будзем братамі), на які пазьней летувіскія музыкі Віргіс Пупшыс, Еранімас Мілюс, Кейстуціс Нявуліс ды Гінтаўтас Ліцінскас з хорам Клайпедзкага музычнага тэатру запісалі відэакліп[2].

Хуткія факты Вонкавыя відэафайлы, Вершы ў аўтарскім выкананьні ...

У 2014 року выйшаў з друку зборнік вершаў Настасьсі Дзьмітрук[3] «Верните нам наше небо»[1] (бел. Вярніце нам нашае неба).

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads