Вусякі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вусякі́[1], гмыз[2] (лац. insecta — вусякі, лац. insecare — разразаць; таксама казуркі, жамяра) — кляса бесхрыбтовых шасьціногіх суставаногіх жывёл, якая валодае найбольшай разнастайнасьцю сярод усіх астатніх жывёл на Зямлі і ўлучае, напрыклад, матылёў, жукоў, мух, мурашоў, пчол і інш. Вядома больш за мільён відаў вусякоў, якія прадстаўляюць больш за палову ўсіх вядомых жывых арганізмаў[3][4].
Колькасьць сучасных відаў ацэньваецца ў межах ад шасьці да дзесяці мільёнаў[5], і, магчыма, яны складаюць больш за 90% розных формаў жыцьця жывёлаў на Зямлі[6]. Вусякі могуць быць знойдзены ў амаль усіх асяродзьдзях, не зважаючы на тое, што толькі невялікі лік відаў пражывае ў акіянах, дзе дамінуюць іншыя група суставаногіх — ракападобныя.
Жыцьцёвыя цыклі вусякоў вар’ююцца, але большасьць зь іх вылупляюцца зь яек. Рост вусякоў стрымліваецца няпругкім экзашкілетам, а разьвіцьцё ўключае ў сябе шэраг лінек. Этапы разьвіцьця могуць адрозьнівацца ад пачатковых да дарослых этапаў, а таксама ад асяродзьдзя пражываньня, і могуць уключаць у сябе пасыўную стадыі лялечкі тых відаў, якія праходзяць поўны цыкль мэтамарфозаў. У вусякоў, якія падвяргаюцца няпоўнаму ператварэньню стадыя лялечкі адсутнічае і дарослыя асобіны разьвіваюцца праз сэрыю німфальных этапаў[7].
Навука, што вывучае вусякаў, завецца энтамалёгіяй.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads