Акіян

From Wikipedia, the free encyclopedia

Акіян
Remove ads

Акія́н (па-лацінску: Oceanus, па-грэцку: Ὠκεανός; у старажытных грэкаў і рымлянаў містычная рака, якая цячэ вакол усяго сьвету) — большая частка гідрасфэры Зямлі, прадстаўленая ў выглядзе вялікіх абшараў салёнай вады. Акіяны пакрываюць прыблізна ¾ паверхні Зямлі (361 млн км², ці 70,7% паверхні плянэты). Разьмяшчэньне кантынэнтаў дазваляе выдзяляць пяць акіянаў:

Thumb
Акіяны Зямлі

Межы паміж акіянамі вызначаныя Міжнароднай Гідраграфічнай камісіяй. Дасьледаваньнем акіянаў займаецца разьдзел навукі, які мае назву акіянаграфія.

Remove ads

Разьмяшчэньне акіянаў

У склад акіянаў уваходзяць і меншыя водныя абшары: моры, залівы, каналы, пралівы, якія ад астатніх частак акіяну могуць аддзяляцца паўастравамі, астравамі ці архіпэлягамі. Усе гэтыя водныя запасы Зямлі маюць назву Сусьветны акіян.

Рэльеф дна

Большая частка дна акіянаў прадстаўляе роўную паверхню, так званыя абісальныя раўніны. Іх сярэдняя глыбіня — 5 км. У цэнтральных частках усіх акіянаў разьмешчаныя ўзвышшы на 1—2 км — сярэдзінна-акіянічныя хрыбты, якія зьвязаныя ў адзіную сетку. Хрыбты разьдзеленыя трансформнымі разломамі на часткі, якія праяўляюцца ў рэльефе невялікімі ўзвышшамі, пэрпэндыкулярнымі хрыбтам. На абісальных раўнінах разьмяшчаецца вялікая колькасьць адзінкавых гор, частка зь якіх выступае над паверхняй вады ў выглядзе выспаў. Большасьць гэтых гор — згаслыя ці дзеючыя вульканы. Пад цяжарам гары акіянічная кара прагінаецца і гара марудна апускаецца ў ваду. На ёй утвараецца каралавы рыф, надбудоўвае вяршыню, у выніку ўтвараецца каралавая выспа — атол.

Калі ўскраіна кантынэнту пасіўная, то паміж ім і акіянам разьмешчаны шэльф — падводная частка кантынэнту — і кантынэнтальны схіл, паступова пераходзячы ў абсіальную раўніну. У тых месцах, дзе акіянічная кара пагружаецца пад кантынэнты разьмяшчаецца глыбокаводныя жолабы — найбольш глыбокія часткі акіянаў.

Remove ads

Акіянічныя плыні ды іншыя зьявы

Бесьперапынны вецер над паверхняй акіяна (пасаты) ды рознасьць засаленьняў вядзе да ўзьнікненьня акіянічных плыняў — перамяшчэньне вялікіх мас акіянічнае вады, што выклікае кліматычныя зьмены ў многіх краінах сьвету. Землятрусы на дне акіянаў, вулканы, апоўзні выклікаюць хвалі катастрафічнай велічыні — цунамі. Дзякуючы сіле прыцягненьня Месяца і Сонца выклікаюцца зрухі мас вады, якія называюць прылівамі.

Экалёгія акіянаў

Акіян зьяўляецца месцам жыхарства многіх формаў жыцьця:

Клімат

Акіян — адзін з асноўных чыньнікаў фармаваньня клімату Зямлі. Пад узьдзеяньнем сонечнае радыяцыі вада выпараецца і пераносіцца на кантынэнты, дзе выпадае ў выглядзе розных атмасфэрных ападкаў. Акіянічныя плыні пераносяць нагрэтыя ці ахалоджаныя воды ў іншыя шыроты і яны ў значнай ступені адказныя за разьмеркаваньне цяпла на плянэце.

Вада валодае вялікай цеплаёмістасьцю, таму тэмпэратура акіяна мяняецца павольней, чым тэмпэратура паветра ці зямлі. Блізкія да акіяна раёны маюць меншыя штодзённыя і сэзонныя зьмены тэмпэратуры.

Remove ads

Эканоміка

Акіяны маюць вялікае транспартнае значэньне: вялікая колькасьць грузаў перавозіцца караблямі паміж сусьветнымі марскімі партамі. Па кошце перамяшчэньня адзінкі грузу, на адзінку адлегласьці, марскі транспарт самы танны, але ня самы хуткі. У канцы 19 — пачатку 20 стагодзьдзяў, для скарачэньня працягласьці марскіх шляхоў пабудаваныя каналы, асноўныя зь іх — Панамскі і Суэцкі.

Вонкавыя спасылкі

Акіянсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads