Нацыянальная ліга чэмпіянату Грузіі па футболе 2020 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нацыянальная ліга 2020 году — 32-і розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Грузіі, які праходзіў з 29 лютага па 10 сьнежня 2020 году. Чэмпіёнам стала тбіліскае «Дынама», якое тым самым здабыла свой 18-ы тытул у найвышэйшым грузінскім дывізіёне.

Клюбы

У турніры бралі ўдзел дзесяць клюбаў, зь якіх сем былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а тры клюбы прасунуліся з Нацыянальнай лігі 2 — «Мэрані» з Тбілісі, «Самтрэдыя» і «Тэлаві». Гэтыя клюбы замянілі «Руставі», «Сіёні» і «ВІТ-Джорджыю».

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою (толькі для дзьвюх камандаў); 6) Розьніца мячоў; 7) Забітыя мячы.
Remove ads

Вынікі гульняў

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, Дыл ...
Крыніца: Soccerway
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.

Пераходныя матчы

Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы, дзе «Тарпэда» і «Чыхура», якія занялі адпаведна восьмае і дзявятае месцы ў Нацыянальнай лізе, супрацьстаялі «Самгуралі» і «Гагры», якія занялі адпаведна другое і трэцяе месцы ў Нацыянальнай лізе 2. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабылі «Тарпэда», якое захавала месца ў Нацыянальнай лізе, і «Самгуралі», які павысіўся. «Чыхура» ж адправілася ў Нацыянальную лігу 2.

Больш інфармацыі Каманда 1, Сума ...
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads