Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2021—2022 гадоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2021—2022 гадоў — 67-ы розыгрыш трафэю (з улікам Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў) і 30-ы розыгрыш пад назвай Ліга чэмпіёнаў УЭФА.
Фінал адбыўся на стадыёне «Стад дэ Франс» у камуне Сэн-Дэні за 5 км на поўнач ад Парыжу, Францыя. Першапачаткова плянавалася згуляць фінал на «Альянц Арэне» ў Мюнхэне. Аднак празь перанос ды зьмену месца фіналу 2020 году, усе гаспадары фіналаў былі перанесены гэтакім жа чынам на год раней, таму фінал 2022 году мусіў прыняць Санкт-Пецярбург. Але праз Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну фінал у рэшце рэшт быў перанесены ў Сэн-Дэні. Пераможца розыгрышу Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2021—2022 гадоў аўтаматычна кваліфікуецца ў розыгрыш наступнага году ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2022—2023 гадоў, таксама атрымлівае права на ўдзел у гульні супраць пераможцы Лігі Эўропы УЭФА 2021—2022 гадоў за Супэркубак УЭФА.
Гэты сэзон быў першым з сэзону 1999—2000 гадоў (то быў першы сэзон пасьля роспуску Кубка ўладальнікаў кубкаў) дзе тры галоўныя эўрапейскія клюбныя спаборніцтвы (Ліга чэмпіёнаў, Ліга Эўропы, Ліга канфэрэнцыяў) былі арганізаваныя УЭФА. Фармат Лігі чэмпіёнаў застаўся безь зьмяненьняў, але каманды, якія выбылі з папярэдняга раўнду й першага кваліфікацыйнага, цяпер пераводзіліся ў Лігу канфэрэнцыяў замест Лігі Эўропы. Абаронца тытулу лёнданскі «Чэлсі» быў выбіты ў чвэрцьфінале мадрыдзкім «Рэалам».
24 чэрвеня 2021 году УЭФА ўхваліў прапанову аб адмене правіла выязнога голу ва ўсіх клюбных спаборніцтвах УЭФА, якое выкарыстоўвалася з 1965 году. Адпаведна, калі ў двухматчавым супрацьстаяньні дзьве каманды заб’юць аднолькавую колькасьць галоў, пераможца ня будзе вызначацца колькасьцю галоў у гасьцях, забітых кожнай камандай, а будзе праводзіцца яшчэ 30 хвілін дадатковага часу, і калі дзьве каманды зноў заб’юць (не заб’юць) аднолькавую колькасьць галоў у дадатковы час, пераможца будзе вызначаны ў выніку сэрыі пэнальці.
Remove ads
Разьмеркаваньне камандаў па асацыяцыях
Усяго 80 камандаў ад 54 (з 55) асацыяцый-чальцоў УЭФА ўдзельнічалі ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА 2021—2022 гадоў (акрамя Ліхтэнштайна, бо той не праводзіць нацыянальнае спаборніцтва для адбору на турнір). Рэйтынг асацыяцыяў на аснове каэфіцыентаў УЭФА па выніках каманд у папярэднія пяць сэзонаў выкарыстоўваецца для вызначэньня колькасьці каманд-удзельніц для кожнай асацыяцыі:
- Першыя чатыры асацыяцыі кваліфікуюць прынамсі 4 каманды ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў УЭФА.
- Асацыяцыі на месцах 5—6 кваліфікуюць 3 каманды ў розыгрыш.
- Кожная з асацыяцый на месцах 7—15 кваліфікуе па дзьве каманды.
- Усе астатнія асацыяцыі (на месцах з 16-га па 55-е, акрамя Ліхтэнштайна) кваліфікуюць па адной камандзе.
- Пераможцы Лігі чэмпіёнаў 2020—2021 гадоў і Лігі Эўропы 2020—2021 гадоў могуць дадаткова ўступіць у розыгрыш, калі яны не адабраліся ў Лігу чэмпіёнаў праз свае нацыянальныя чэмпіянаты (напрыклад, «Чэлсі» адабраўся ў Лігу чэмпіёнаў 2021—2022 гадоў праз ангельскую Прэм’ер-Лігу, але як пераможца Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2020—2021 гадоў будзе займаць гэты слот, а дублікаванае месца ў групавы этап пяройдзе трэцяй камандзе пятай асацыяцыі (астатнія зьмяненьні ды зрухі ў кваліфікацыі праз гэнтую замену апісаныя ў разьдзеле #Разьмеркаваньне). А «Вільярэал» перамог у Лізе Эўропы 2020—2021 гадоў, праваліўшы адбор у Ля Лізе, заняўшы там сёмае месца, значыць «Вільярэал» атрымае месца ў Лізе чэмпіёнаў замест месца ў Лізе канфэрэнцыяў празь сёмае месца ў Ля Лізе.
Рэйтынг асацыяцыяў
- (ЛЭ) — Дадатковае месца для пераможцы Лігі Эўропы УЭФА.
- (АУС) — Адсутнасьць унутранага спаборніцтва для адбору.
Разьмеркаваньне
Далей прадстаўляем ліст допуску на гэты сэзон. Уладальнік тытулу Лігі чэмпіёнаў «Чэлсі» гарантаваў сабе ўдзел у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў што празь перамогу ў пяпярэднім розыгрышу, што праз трапляньне ў чацьвёрку найлепшых ангельскіх камандаў, таму наступныя зьмяненьні адпаведна адбыліся й у месцах разьмеркаваньняў сярод іншых удзельнікаў «ніжэйшых» (па рэйтынгу) лігаў:
- Чэмпіён 11 асацыяцыі (Турэччыны) ўступае ў розыгрыш з групавога этапу замест раўнду кваліфікацыі плэй-оф.
- Чэмпіён 13 асацыяцыі (Даніі) ўступае ў розыгрыш з раўнду плэй-оф кваліфікацыі замест трэцяга кваліфікацыйнага раўнду.
- Чэмпіён 15 асацыяцыі (Чэхіі) ўступае ў розыгрыш з трэцяга кваліфікацыйнага раўнду замест другога кваліфікацыйнага раўнду.
- Чэмпіёны 18 ды 19 асацыяцый (Грэцыі й Сэрбіі адпаведна) уступаюць ў розыгрыш з другога кваліфікацыйнага раўнду замест першага кваліфікацыйнага раўнду.
Каманды-ўдзельнікі
Пазнакі ў дужках паказваюць, якім чынам кожная каманда кваліфікавалася на свой пачатковы раўнд у турніры:
- ЛЧ: Пераможца папярэдняга сэзону Лігі чэмпіёнаў.
- ЛЭ: Пераможца папярэдняга сэзону Лігі Эўропы.
- 1-е, 2-е, 3-е, 4-е: месца ва ўласнай лізе папярэдняга сэзону.
- Прп-: пазыцыі ў лігах праз прыпыненьне папярэдніх сэзонаў былі вызначаныя нацыянальнымі асацыяцыямі; усе каманды падлягалі зацьвярджэньню УЭФА ў адпаведнасьці з рэкамэндацыямі для ўдзелу ў эўрапейскіх спаборніцтвах.
Другі кваліфікацыйны раўнд, трэці кваліфікацыйны раўнд і раўнд плэй-оф былі падзеленыя на чэмпіёнскі шлях (ЧШ) ды шлях прадстаўнікоў лігаў (ШПЛ).
Заўвагі:
- Ісьляндыя: Па рашэньні Ісьляндзкай фэдэрацыі футболу, чэмпіёнам быў абвешчаны «Валюр», бо ён знаходзіўся першым у табліцы нацыянальнага спаборніцтва, якое было прыпынена праз пандэмію Ковід-19.
- Ліхтэнштайн: Сем камандаў, афіляваных зь Ліхтэнштайнскай футбольнай фэдэрацыяй, гуляюць у швайцарскіх футбольных лігах, адпаведна адбор для іх праходзіць па швайцарскай квоце. Адзінае спаборніцтва, арганізаванае Ліхтэнштайнскай футбольнай фэдэрацыяй, — Кубак Ліхтэнштайна, пераможцы якога кваліфікуюцца ў Лігу канфэрэнцыяў УЭФА.
- Мальта: Па рашэньні Мальтыйскай фэдэрацыі футболу, чэмпіёнам быў абвешчаны «Гамрун Спартанз», але ён быў адхілены ад удзелу ў Лізе чэмпіёнаў УЭФА 2021—2022 гадоў праз забарону за ўдзел у дамоўленых матчах у 2013 годзе. «Гібэрніянз» заняў месца «Гамрун Спартанз», ён знаходзіўся другім у табліцы нацыянальнага спаборніцтва, якое было прыпынена праз пандэмію Ковід-19.
Remove ads
Расклад матчаў
Усім матчам былі разьмеркаваныя гульнявыя дні ў аўторак ды сераду, акрамя фіналу папярэдняга раўнду, які прайшоў у пятніцу, а гэтаксама асноўнага фіналу, які прайшоў у суботу. Некаторыя адпаведныя матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнду згулялі толькі ў аўторак праз Супэркубак УЭФА 2021 году ў наступную сераду (адносна таго гульнявога тыдня). Заплянаваны час пачаткаў, пачынаючы з раўнду плэй-оф: 19:45 (замест 19:55 раней) і 22:00 (па Менскім часе).
Усе лёсаваньні прайшлі ў штаб-кватэры УЭФА ў швайцарскім Ньёне, за выключэньнем лёсаваньня групавога этапу, якое адбылося ў Стамбуле, Турэччына, 26 жніўня 2021 году.
Remove ads
Кваліфікацыйныя раўнды
Папярэдні раўнд
Лёсаваньне адбылося па раскладзе 8 чэрвеня а 13 гадзіны па Менскаму часе. Матчы папярэдняга раўнду складаліся з паўфіналаў 22 жніўня ды фіналу 25 жніўня, спачатку матчы мусілі прайсьці на Фарэрскіх астравах, але праз абмежаваньні ў сувязі з пандэміяй ковід-19 на Фарэрскіх астравах былі перанесеныя ў Альбанію ў гарады Эльбасан і Дурэс.
Пераможца пяпярэдняга раўнду праходзе ў першы кваліфікацыйны раўнд. Астатнія ўдзельнікі папярэдняга раўнду аўтаматычна перайшлі ў другі кваліфікацыйны раўнд чэмпіёнскага шляху Лігі канфэрэнцыяў УЭФА.
Першы кваліфікацыйны раўнд
Лёсаваньне першага кваліфікацыйнага раўнду прайшло 15 чэрвеня 2021 году а 13 гадзіне па Менскаму часе. Першыя матчы прайшлі 6 й 7 ліпеня, а матчы ў адказ — 13 й 14 ліпеня 2021 году.
Пераможцы двубою выйшлі ў другі раўнд кваліфікацыі па чэмпіёнскім шляху. Хто атрымаў паразу — былі пераведзеныя ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі канфэрэнцыяў на чэмпіёнскі шлях.
Другі кваліфікацыйны раўнд
Лёсаваньне другога кваліфікацыйнага раўнду адбылося 16 чэрвеня 2021 году а 13 гадзіне па Менскаму часе. Першыя гульні прайшлі 20 й 21 ліпеня, другія — 27 ды 28 ліпеня 2021 году адпаведна.
Пераможцы двубою кваліфікуюцца ў трэці раўнд адпаведнага шляху. Хто атрымаў паразу на чэмпіёнскім шляху адпраўляюцца ў чэмпіёнскі шлях трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы УЭФА, у той жа час астатнія са шляху прадстаўнікоў лігі атрымалі наступныя месцы працягваньня ўдзелу ў частцы шляху прадстаўнікоў лігі трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы УЭФА.
Трэці кваліфікацыйны раўнд
Лёсаваньне трэцяга кваліфікацыйнага раўнду адбылося 19 ліпеня 2021 году а 13 гадзіне па Менскаму часе. Першыя гульні прайшлі 3 й 4 жніўня, другія — 10 жніўня 2021 году.
Пераможцы двубою кваліфікуюцца ў кваліфікацыйны раўнд плэй-оф адпаведнага шляху. Хто атрымаў паразу на чэмпіёнскім шляху адпраўляюцца ў чэмпіёнскі шлях кваліфікацыйнага раўнду плэй-оф Лігі Эўропы УЭФА, у той жа час астатнія з паразай са шляху прадстаўнікоў лігі трапілі адразу ў групавы этап Лігі Эўропы УЭФА.
Раўнд плэй-оф
Лёсаваньне раўнду плэй-оф адбылося 2 жніўня 2021 году а 13:00 па Менскаму часе. Першыя матчы прайшлі 17 й 18 жніўня, гасьцёвыя — 24 й 25 жніўня 2021 году.
Пераможцы матчаў выйшлі ў групавы этап. Пераможаныя былі пераведзены ў групавы этап Лігі Эўропы.
Remove ads
Групавы этап
Лёсаваньне групавога этапу прайшло ў Стамбуле (Турэччына) 26 жніўня 2021 году. 32 каманды былі падзеленыя на восем групаў па чатыры ў кожнай. Для лёсаваньня каманды былі разьмеркаваныя на чатыры кошыкі, кожны з васьмі камандаў, паводля наступных прынцыпаў:
- У кошык 1 трапілі чэмпіёны Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, а таксама чэмпіёны шасьці найлепшых асацыяцыяў на падставе іх каэфіцыентаў УЭФА 2021 году.
- Кошыкі 2, 3 й 4 зьмяшчаюць астатнія каманды, пасеяныя паводля іхных клюбных каэфіцыентаў УЭФА 2021 году.
Каманды з адной асацыяцыі, гэтаксама па палітычных матывах каманды Ўкраіны ды Расеі, не маглі трапіць у адну групу.
Матчы прайшлі 14—15 верасьня, 28—29 верасьня, 19—20 кастрычніка, 2—3 лістапада, 23—24 лістапада і 7—9 сьнежня 2021 году. Дзьве найлепшыя каманды кожнай групы выйшлі ў 1/8 фіналу. Каманды, якія занялі трэцяе месца, былі пераведзены ў раўнд плэй-оф Лігі Эўропы, а каманды, якія занялі чацьвёртае месца, выбылі з эўрапейскіх спаборніцтваў у гэтым сэзоне.
Тыраспальскі «Шэрыф» дэбютаваў на групавым этапе. Ён стаў першай камандай з Малдовы, якая згуляла ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў.
Група A
Група B
Група C[d]
Група D
Група E
Група F
Група G
Група H
Remove ads
Плэй-оф
У раўндзе асноўнага плэй-оф каманды гулялі паміж сабою ў двух матчах дома і ў гасьцях, за выключэненем аднаматчавага фіналу. Мэханізм лёсаваньняў ды гульняў кожнага раўнду быў наступным:
- У лёсаваньні 1/8 фіналу восем пераможцаў групаў былі пасеянымі, а восем тых, што занялі другое месца, выцягваліся з другога кошыка. Да пасеяных камандаў выцягваліся ў супэрнікі тыя, хто ня быў пасеянымі. Каманды з адной групы або з адной асацыяцыі не маглі трапіць адна супраць адной.
- У лёсаваньні чвэрцьфіналаў і паўфіналаў не было пасеяў, і каманды з адной групы або з аднаго аб’яднаньня маглі згуляць паміж сабой. Паколькі лёсаваньні чвэрцьфіналаў і паўфіналаў праводзіліся разам да вынікаў чвэрцьфіналаў, асобы пераможцаў чвэрцьфіналу не былі вядомыя на момант лёсаваньня. Таксама было праведзена лёсаваньне, каб вызначыць, які пераможца паўфіналу быў вызначаны ў якасьці «хатняй» каманды для фіналу (у адміністрацыйных мэтах, паколькі ён праходзіў на нэўтральнай пляцоўцы).
Сетка
1/8 фіналу | 1/4 фіналу | 1/2 фіналу | Фінал | |||||||||||||||||
![]() |
2 | 1 | 3 | |||||||||||||||||
![]() |
2 | 0 | 2 | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 3 | 4 | |||||||||||||||||
![]() |
3 | 3 | 6 | |||||||||||||||||
![]() |
0 | 1 | 1 | |||||||||||||||||
![]() |
2 | 0 | 2 | |||||||||||||||||
![]() |
2 | 3 | 5 | |||||||||||||||||
![]() |
0 | 2 | 2 | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 3 | 4 | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 0 | 1 | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 1 | 2 | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 0 | 1 | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 1 | 2 | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 7 | 8 | |||||||||||||||||
![]() |
0 | |||||||||||||||||||
![]() |
1 | |||||||||||||||||||
![]() |
0 | 0 | 0 | |||||||||||||||||
![]() |
5 | 0 | 5 | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 0 | 1 | |||||||||||||||||
![]() |
0 | 0 | 0 | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 1 | 2 | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 0 | 1 | |||||||||||||||||
![]() |
4 | 1 | 5 | |||||||||||||||||
![]() |
3 | 3 | 6[b] | |||||||||||||||||
![]() |
2 | 2 | 4 | |||||||||||||||||
![]() |
0 | 1 | 1 | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 3 | 4 | |||||||||||||||||
![]() |
3 | 2 | 5[b] | |||||||||||||||||
![]() |
1 | 1 | 2 | |||||||||||||||||
![]() |
0 | 3 | 3 |
1/8 фіналу
Чвэрцьфіналы
Паўфіналы
Фінал
Remove ads
Статыстыка
У статыстыку ўваходзяць што кваліфікацыйныя раўнды, што раўнды плэй-оф.
Сьпіс найлепшых галеадораў
Сьпіс найлепшых асістэнтаў
Каманда сэзону
Група тэхнічнага вывучэньня УЭФА выбрала ў якасьці каманды турніру наступных гульцоў.
Гулец сэзону
- Карым Бэнзэма (Рэал Мадрыд)
Малады гулец сэзону
- Вінісіюс Жуніяр (Рэал Мадрыд)
Remove ads
Заўвагі
- Вынік матчу быў вызначаны па пэнальці
Вонкавыя спасылкі
- Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2021—2022 гадоў на афіцыйным сайце УЭФА
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads