Нацыянальная ліга чэмпіянату Грузіі па футболе 2023 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нацыянальная ліга 2023 году — 35-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Грузіі, які праходзіў з 25 лютага па 2 сьнежня 2023 году. Чэмпіёнам стала батумскае «Дынама», якое тым самым здабыла свой другі тытул у найвышэйшым дывізіёне.

Клюбы

У турніры бралі ўдзел дзесяць клюбаў, зь якіх восем былі ўдзельнікамі папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся з Нацыянальнай лігі 2 — «Шукура» і «Самтрэдыя». Гэтыя клюбы замянілі «Сіёні» і «Лякаматыў».

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою (толькі для дзьвюх камандаў); 6) Розьніца мячоў; 7) Забітыя мячы.
Заўвагі:
  1. «Сабуртала» кваліфікавалася ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў як пераможца Кубка Грузіі.
  2. З «Шукуры» зьнялі 6 пунктаў за парушэньне фінансавых правілаў лігі.
  3. «Шукура» па заканчэньні сэзону панізілася ў Лігу 4 з-за неадпаведнасьці патрабаваньням ліцэнзаваньня.
Remove ads

Вынікі гульняў

Больш інфармацыі Гаспадары↓ \ Госьці→, Гаг ...
Крыніца: Soccerway
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.

Пераходныя матчы

Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы, дзе «Тэлаві» і «Самтрэдыя», якія занялі адпаведна восьмае і дзявятае месцы ў Нацыянальнай лізе, супрацьстаялі «Гарэджы» і «Спаэры», якія занялі адпаведна другое і трэцяе месцы ў Нацыянальнай лізе 2. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабылі «Тэлаві» і «Самтрэдыя», і ўсе клюбы засталіся ў сваіх лігах.

Больш інфармацыі Каманда 1, Сума ...
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads