Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2024—2025 гадоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2024—2025 — 70-ы розыгрыш трафэю з часоў Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў і 33-і розыгрыш пад назвай Ліга чэмпіёнаў УЭФА. Фінал гуляўся на стадыёне Альянц-Арэна ў Мюнхэне, Нямеччына. Пераможцам упершыню ў сваёй гісторыі стаў францускі «Пары Сэн-Жэрмэн».
Гэты першы сэзон, дзе пасьля кваліфікацыі замест групавога этапу быў этап лігі, колькасьць удзельнікаў якога склалі 36 камандаў, дзе кожная зь іх правяла па 8 матчаў (4 на выезьдзе, 4 дома), бо УЭФА ладзіў турнір у зьмененым фармаце адносна ранейшага, па тым падрабязьней ніжэй.
Remove ads
Новы фармат
З гэтага сэзону афіцыйна аб’яўлена УЭФА новая «эра» (паводле словаў арганізатараў) у разьвіцьці турніру. Перадумовамі былі названыя жаданьні зьменшыць уплыў лёсаваньня, асабліва апошніх стадыяў, і прыведзеньня неабходных разьмеркаваньняў да ўліку зьдзейсьненых спартовых заслугаў ды атрыманых вынікаў.
Зьмены закранулі практычна ўсе этапы турніру, але калі дзесьці яны толькі ўдасканалілі пэўныя крокі (як у кваліфікацыйным адборы ці ў праведзеньні плэй-оф), то іншы быў кардынальна перароблены (замест групавога этапу мы атрымалі этап адзінай лігі). Да ўсяго зьмянілася колькасьць удзельнікаў, адпаведна, новыя 4 пуцёўкі былі разьмеркаваныя пэўным чынам.
- Новыя пуцёўкі адыйшлі наступным удзельнікам: 1 дадатковай камандзе ад 5 асацыяцыі, 1 чэмпіёну дадатковага чэмпіёнскага шляху ў кваліфікацыі, 2 камандам, якія занялі 5 мейсца ў нацыянальных спаборніцтвах тых краінаў, якія прадэманстравалі найлепшыя вынікі сваіх камандаў у леташнім сэзоне эўракубкаў.
- Замест групавога этапу, дзе 32 каманды дзяліліся па 4 на 8 групаў ды маглі пасьля першай паловы з 6 матчаў дазволіць сабе адпачынак ці гульню на пэўны вынік, мы атрымалі 8 матчаў з рознымі супэрнікамі, але, каб не адбыўся перакос у бок моцных ці слабых камандаў, супэрнікі будуць падбірацца з пэўных 4 кошаў па 9 камандаў, дзе разьмеркаваньне будзе ладзіцца па рэйтынгу УЭФА, за выключэньнем пераможцы леташняга розыгрышу, які аўтаматычна патрапляе ў 1 кош. Гэта мусіць дадаць інтрыгі й нявызначанасьці ў патэнцыйныя вынікі, што па задуме мае матываваць лепей рыхтавацца ды адказьней ставіцца да вынікаў усіх матчаў. Важна адзначыць, што на гэтым этапе ня будзе забароны на матчы між камандамі з 1 краіны, хоць арганізатары абяцаюць пры наяўнасьці варыянтаў пазьбягаць таго.
- Па выніках гэтых 8 матчаў усе каманды былі растасаваныя ў 1 табліцу з 36 камандаў, дзе першыя 8 накіраваліся напрамкі ў раўнд 1/8, наступныя 16 камандаў зь месцаў 9-24 згулялі ў падрыхтоўчым плэй-оф раўндзе паміж сабою паводле аналёгіі з апошнімі гадамі ў Лізе канфэрэнцыяў ды Лізе Эўропы. А апошнія 8 камандаў лігі выбылі з турніру. Перейсьці ў турнір ніжэй пасьля сканчэньня кваліфікацыі праз заняцьцё ўмоўнага 3 месца было немагчыма.
- Ліквідацыя папярэдніх кваліфікацыйных раўндаў.
- Не было лёсаваньня плэй-оф часткі, усе разьмеркаваньні былі зробленыя паводле рэйтынгу камандаў, то бок грунтаваліся на выніках. То зроблена для таго, каб пазбавіць сеткі ўдзельнікаў няроўнасьці ў пляне моцы.
Remove ads
Разьмеркаваньне камандаў
Агулам у Лізе чэмпіёнаў УЭФА 2024—2025 гадоў прыняла ўдзел 81 каманда ад 53 зь 55 асацыяцыяў сябраў УЭФА (акрамя Ліхтэнштайну, бо той не праводзіць нацыянальнае спаборніцтва для адбору на турнір, і Расеі, якая атрымала забарону на ўдзел праз уварваньне ва Ўкраіну). Для вызначэньня колькасьці камандаў-удзельніц ад кожнай асацыяцыі выкарыстоўваўся рэйтынг асацыяцыяў па каэфіцыентах УЭФА, складзеных паводле вынікаў камандаў у папярэднія 5 сэзонаў. На разьмеркаваньне ўплывалі таксама правілы зьменаў фармату:
- Першыя 5 асацыяцыяў кваліфікуюць па прынамсі 4 каманды ў Лігу Чэмпіёнаў.
- 6-я асацыяцыя кваліфікуе 3 каманды ў розыгрыш.
- Кожная з асацыяцыяў з 7 па 15 месца кваліфікуе па дзьве каманды.
- Усе астатнія асацыяцыі з 16-га па 55-е мейсцы (акрамя Ліхтэнштайну ды Расеі) кваліфікуюць па адной камандзе.
- Пераможцы Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2023—24 і Лігі Эўропы УЭФА 2023—2024 могуць дадаткова ўступіць у розыгрыш, калі яны не адабраліся ў Лігу Чэмпіёнаў УЭФА праз свае нацыянальныя чэмпіянаты (напрыклад Рэал Мадрыд адабраўся ў Лігу чэмпіёнаў праз Гішпанскую Ля Лігу як чэмпіён, але зойме гэтае месца як пераможца яшчэ й Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024, а дубляванае месца ў этап лігі пяройдзе чэмпіёну 14-й асацыяцыі, украінскаму Шахтару (астатнія зьмяненьні ды зрухі ў кваліфікацыі праз гэтую замену апісаныя ніжэй у разьдзеле аб разьмеркаваньнях). Аталянта перамагла ў Лізе Эўропы 2023—2024, заняўшы 4 мейсца ў італійскай Сэрыі А, атрымае месца ў Лізе Чэмпіёнаў праз квоту чэмпіёна, а дубляванае мейсца ў этапе Лігі зойме наступная па міжклюбным рэйтынгу камада - партугальская Бэнфіка.
- 2 дадатковыя пуцёкі ў залежнасьці ад набранага камандамі кожнай краіны рэйтынгу атрымалі 5 каманды Бундэсьлігі ды Сэрыі А адпаведна: Барусія Дортмунд ды Балёньня.
Рэйтынг асацыяцыяў
Рэйтынг асацыяцыяў для сэзону Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2024—2025
Разьмеркаваньне
Далей прадстаўляем сьпіс допуску на гэты сэзон ды пераразьмеркаваньні.
Пераразьмеркаваньні
Дзейныя трыюмфатары Лігі чэмпіёнаў 2023-24 й Лігі Эўропы 2023-24 адпаведна, Рэал Мадрыд і Аталянта, гарантавалі сабе ўдзел у этапе лігі дзейнай Лігі чэмпіёнаў як празь перамогу ў пяпярэднім розыгрышы ЛЧ ці ЛЭ, так і праз заняцьцё аднаго зь першых чатырох месцаў у сваіх нацыянальных чэмпіянатах, гішпанскай Ля Лізе ці італійскай Сэрыі А, таму наступныя зьмяненьні адпаведна адбыліся ў месцах разьмеркаваньняў сярод іншых удзельнікаў «ніжэйшых» (па рэйтынгу) лігаў, падобным чынам на зьмяненьні паўплывала расейскае ўварваньне ва Ўкраіну, праз што былі пазбаўленыя ўдзелу ўсе расейскія каманды. Таксама былі ўведзеныя шляхі патрапляньня на пэўныя этапы кваліфікацыі праз наяўны клюбны рэйтынг. Падсумоўваючы зьмены:
- Данецкі «Шахтар», як клюб з самым высокім клюбным рэйтынгам сярод канкурэнтаў па кваліфікацыі з чэмпіёнскага шляху, уступае ў этап лігі замест плэй-оф раўнду адпаведнага шляху.
- «Дынама» Загрэб, як наступны клюб з самым высокім клюбным рэйтынгам сярод канкурэнтаў па кваліфікацыі з чэмпіёнскага шляху, уступае ў раўнд кваліфікацыйнага плэй-оф чэмпіёнскага шляху замест другога кваліфікацыйнага раўнду адпаведнага шляху.
- Будапэшцкі «Фэрэнцвараш» і агдамскі «Карабах», як два наступныя клюбы з самым высокім клюбным рэйтынгам сярод канкурэнтаў па кваліфікацыі з чэмпіёнскага шляху, уступаюць ў другі кваліфікацыйны раўнд чэмпіёнскага шляху замест першага кваліфікацыйнага раўнду адпаведнага шляху.
- Лісабонская «Бэнфіка», як клюб з самым высокім клюбным рэйтынгам сярод канкурэнтаў па кваліфікацыі зь нечэмпіёнскага шляху, уступае ў этап лігі замест трэцяга кваліфікацыйнага раўнду адпаведнага шляху.
- Праская «Славія» й «Рэд Бул» з Зальцбургу, як два наступныя клюбы з самым высокім клюбным рэйтынгам сярод канкурэнтаў па кваліфікацыі зь нечэмпіёнскага шляху, уступаюць ў трэці кваліфікацыйны раўнд шляху лігі замест другога кваліфікацыйнага раўнду адпаведнага шляху.
- Чэмпіёны 23-й і 24-й асацыяцыяў (Швэцыі ды Польшчы адпаведна Мальмё ды Ягелёнія) уступаюць у розыгрыш з другога кваліфікацыйнага раўнду чэмпіёнскага шляху замест першага кваліфікацыйнага раўнду адпаведнага шляху.
Ліст допуску
Каманды-ўдзельнікі
Пазнакі ў дужках паказваюць, якім чынам кожная каманда кваліфікавалася на свой пачатковы раўнд у турніры:
- ЛЧ: Пераможца папярэдняга сэзону Лігі чэмпіёнаў.
- ЛЭ: Пераможца папярэдняга сэзону Лігі Эўропы.
- 1-е, 2-е, 3-е, 4-е і г. д.: месца ва ўласнай лізе папярэдняга сэзону.
- МВЛ: Атрыманае месца праз вынікі лігі
Другі кваліфікацыйны раўнд, трэці кваліфікацыйны раўнд і раўнд кваліфікацыйнага плэй-оф былі падзеленыя на чэмпіёнскі шлях (ЧШ) ды шлях прадстаўнікоў лігаў (ШПЛ).
Заўвагі:
- Ліхтэнштайн: сем камандаў, зьвязаных зь Ліхтэнштайнскай футбольнай федэрацыяй, гуляюць у Швайцарскай футбольнай лізе, адпаведна для іх адбор праходзіць па швайцарскай квоце. Адзінае эўрапейскае спаборніцтва, куда могуць трапіць удзельнікі празь Ліхтэнштайнскую асацыяцыю, футбольны кубак Ліхтэнштайна — Ліга канфэрэнцыяў УЭФА, куды накіроўваецца пераможца Кубка.
- Расея: 28 лютага 2022 году расейскія футбольныя клюбы й зборныя былі адхіленыя ад спаборніцтваў ФІФА й УЭФА праз уварваньне Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе. 2 траўня 2022 году УЭФА пацьвердзіла, што расейскія клюбы будуць выключаныя са спаборніцтваў УЭФА 2022—2023 гадоў, далей забарона сталася бестэрміновай прынамсі да канца вайны.
Remove ads
Расклад матчаў
Гульнявыя дні ўсіх матчаў былі заплянаваныя ў аўторкі ды серады зь некаторымі зьменамі: будзе ўведзены адзін «асаблівы тыдзень», падчас якога чацьвер таксама будзе гульнявым днём. Ва ўсім астатнім зьменаў пакуль не прадбачыцца, толькі аўторкі ды серады, акрамя самога фіналю.
Кваліфікацыйныя раўнды
Першы кваліфікацыйны раўнд
Лёсаваньне першага кваліфікацыйнага раўнду прайшло 18 чэрвеня 2024 году. Першым матчам наканавана было 9 й 10 ліпеня, а матчам у адказ — 16 й 17 ліпеня 2024 году.
Пераможцы двубою накіраваліся ў другі раўнд кваліфікацыі па Шляху чэмпіёнаў. 12 з 14 пераможаным наканавана было перавесьціся ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі канфэрэнцыяў на Шлях чэмпіёнаў, яшчэ двум, па выніках лёсаваньня, у трэці раўнд кваліфікацыі таго ж Шляху Лігі канфэрэнцыяў.
Другі кваліфікацыйны раўнд
Лёсаваньне другога кваліфікацыйнага раўнду адбылося 19 чэрвеня 2024 году. Першым матчам наканавана 23 й 24 ліпеня, а матчам у адказ — 30 й 31 ліпеня 2024 году адпаведна.
Пераможцы двубою кваліфікаваліся ў трэці раўнд адпаведнага Шляху. Пераможаныя на чэмпіёнскім Шляху адправіліся ў чэмпіёнскі Шлях трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы УЭФА, астатнія са Шляху прадстаўнікоў лігі адправіліся ў частку Шляху прадстаўнікоў лігі трэцяга кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы УЭФА.
Трэці кваліфікацыйны раўнд
Лёсаваньне другога кваліфікацыйнага раўнду адбылося 22 ліпеня 2024 году. Першым матчам наканавана 6 й 7 жніўня, а матчам у адказ — 13 жніўня.
Пераможцы двубою кваліфікаваліся ў раўнд кваліфікацыйнага Плэй-оф адпаведнага Шляху. Пераможаныя на чэмпіёнскім Шляху адправіліся ў чэмпіёнскі Шлях кваліфікацыйнага Плэй-оф Лігі Эўропы УЭФА, астатнія са Шляху прадстаўнікоў лігі адправіліся напрамкі ў Этап адзінай лігі (які ўведзены замест групавога этапу) Лігі Эўропы УЭФА.
Кваліфікацыйны раўнд плэй-оф
Лёсаваньне кваліфікацыйнага плэй-оф раўнду адбылося 5 жніўня, падзел на пасеянныя ды непасеяныя адбываўся па рэйтынгу камандаў на пачатак сэзону, але праз тое, што ня ўсе ўдзельнікі былі вядомыя, бо лёсаваньне адбылося да 3 кваліфікацыйнага раўнду, для пасеву быў выкарыстаны замест невядомых удзельнікаў рэйтынг лепшай каманды ў пары. Пераможцы двубою любога з шляхоў кваліфікуюцца ў фазу адзінай лігі ад Лігі чэмпіёнаў УЭФА, а пераможаныя кваліфікуюцца ў фазу адзінай лігі ад Лігі Эўропы УЭФА.
Remove ads
Фаза адзінай лігі
Кваліфікаваныя каманды
16 клюбаў будуць нацянальнымі чэмпіёнамі. Празь зьяўленьне такой зьявы, як Адзіная ліга, усе наяўныя каманды дэбютуюць у ёй, такія каманды, як Астан Віла й
Балёньня, дэбютуюць у эўракубках з моманту ўвядзеньня групавога этапу, а
Жырона з
Брэстам дэбютуюць агулам у эўрапейскім футболе.
Лёсаваньне
Пра лёсаваньне
Лёсаваньне па прызначэньні супэрнікаў у фазе Адзінай лігі адбылося 29 жніўня 2024 году а 19:00 па Менскім часе ў Манака.
Лёсаваньне, якое праводзілася ў лічбавым выглядзе, вызначыла пары для этапу лігі. 36 клюбаў былі падзеленыя на чатыры кошыкі па дзевяць клюбаў. Кошы складаліся ў адпаведнасьці з рэйтынгамі клюбных каэфіцыентаў, якія тыя мелі на пачатак сэзону, а ўладальнік тытулу Лігі чэмпіёнаў УЭФА зьяўляўся першым пасеяным у першым кошыку.
Супары кожнай каманды, а таксама тое, дзе будзе кожны матч праводзіцца, дома альбо ў гасьцёх, вызначацца шляхам лёсаваньня. Кожная каманда гуляцьме супраць двух супэрнікаў з кожнага з чатырох кошаў адным матчам дома, іншым на выездавы. У прынцыпе, каманды з адной і той жа асацыяцыі ня могуць гуляць адна супраць адной, і кожная каманда можа гуляць максімум з двума супэрнікамі зь любой іншай асацыяцыі. Але адміністрацыя УЭФА можа вызначыць альтэрнатыўныя ўмовы лёсаваньня ці можа адаптаваць любыя ўмовы лёсаваньня, каб пазьбегнуць тупіковых сітуацыяў і/або прыняць да ўвагі любыя адпаведныя абмежаваньні паводле рашэньняў, прынятых Выканаўчым камітэтам УЭФА.
Усе 36 камандаў будуць мець мячык з адпаведным нумарам, які будзе выцягвацца па чарзе, а потым для жоднай выцягнутай каманды адмысловай аўтаматычнай кампутарна-вылічальнай праграмай будзуць падабраныя ўсе 8 супэрнікаў, а гэтаксама будзе вызначана месца праведзеньня кожнага з матчаў (дома ці на выездавы). Лёсаваньне пачнецца зь першага коша, падбірацьмуць супэрнікаў для кожнай каманды аднаго за адным.
Выкарыстаньне аўтаматычнай кампутарнай сыстэмы маецца адбывацца празь непамерную складанасьць ручной рэалізацыі працэсу. Сама сыстэма гарантуе выпадковасьць вызначэньня ды адпаведнасьць усім заяўленым ўмовам з пазбаўленьнем шанцаў на тупіковыя варыянты падзей. Сыстэма была праверана вонкавым аўдытарам Ernst & Young, які таксама адказны за ўсе часткі працэсу лёсаваньня, што аўтаматычнай часткі, гэтак праводзімай уручную.
Вынікі лёсаваньня ды гульняў
бліжэйшы тур |
наступны тур |
перамога |
нічыя |
параза |
Працэс спаборніцтва фазы
Асноўныя палажэньні
Усе 36 клюбаў разьмяшчаюцца ў адзіным рэйтынгу лігі па выніках матчаў (3 пункты за перамогу, 1 пункт за нічыю, 0 пунктаў пры паразе).
Клюбы, якія занялі мейсцы зь 1 па 8 ў канцы фазы лігі, кваліфікуюцца ў 1/8 фіналю. Клюбы зь 9 па 24 мейсцы кваліфікуюцца ў папярэдні плэй-оф раўнд. Клюбы з 25 па 36 мейсцы выбываюць.
Пра дзеяньні ў выпадку аднолькавай колькасьці набраных пунктаў
Калі дзьве мо больш камандаў маюць аднолькавую колькасьць пунктаў пасьля завяршэньня матчаў фазы лігі, для вызначэньня мейсца тых дзейнічае наступны парадак крытэрыяў:
- Лепшая розьніца мячоў у па выніках матчаў Лігі
- Большая колькасьць галоў, забітых на этапе Лігі
- Большая колькасьць галоў, забітых у гасьцёх на этапе Лігі
- Большая колькасьць перамогаў на этапе Лігі
- Большая колькасьць выязных перамогаў на этапе Лігі
- Большая колькасьць пунктаў, набраных у матчах з прамымі канкурэнтамі па фазе Лігі
- Найвышэйшая розьніца мячоў, набраных у матчах з прамымі канкурэнтамі па фазе Лігі
- Большая колькасьць галоў, забітых у матчах з прамымі канкурэнтамі па фазе Лігі
- Меншая сума дысцыплінарных пунктаў, набраньне якіх грунтуецца толькі на атрыманьні жоўтых і чырвоных картак, атрыманых гульцамі й афіцыйнымі асобамі каманды ва ўсіх матчах фазы лігі (чырвоная картка = 3 пункты, жоўтая картка = 1 пункт, выдаленьне за дзьве жоўтыя карткі ў адным матчы = 3 пункты)
- Больш высокі клюбны каэфіцыент
Табліца
Крыніца: УЭФА[1]
Заўвагі:
Заўвагі:
Вынікі матчаў
1 з 8 раўнд лігавай фазы
2 з 8 раўнд лігавай фазы
3 з 8 раўнд лігавай фазы
4 з 8 раўнд лігавай фазы
5 з 8 раўнд лігавай фазы
6 з 8 раўнд лігавай фазы
7 з 8 раўнд лігавай фазы
8 з 8 раўнд лігавай фазы
Remove ads
Плэй-оф
Восем лепшых камандаў у Лізе аўтаматычна кваліфікуюцца ў раўнды на выбываньне й атрымаюць выхад у 1/8 фіналю, у той жа час каманды, якія занялі мейсцы зь 9-га па 24-е, будуць змагацца ў двухматчавым папярэднім плэй-оф раўндзе, каб забясьпечыць сабе шлях да 1/8 фіналю, пры гэтым каманды, якія займацьмуць мейсцы зь 9 па 16, будуць пасеяны й прымуць матч у адказ дома, а каманды зь 17 па 24 мейсцы атрымаюць першы матч дома. Пераможцы далучацца да васьмёркі лепшых у 1/8 фіналю.
Пра лёсаваньне ды парадак разьмеркаваньняў
Важна адзначыць лёсаваньні, якія будуць праходзіць, бо з мэтаю не дапусьціць ня роўных бакоў сеткі, цяпер наймацнейшыя каманды будуць разводзіцца, як паказана паводле схемы: па выніках Фазы адзінай лігі будуць сфармаваныя пары камандаў, найбліжэйшых па выніках, а значыць і параўнальна моцных. Пасьля гэтага лёсаваньне вызначыць на якіх канкрэтна мейсцах з 2 вызначаных будуць растасоўвацца пэўныя каманды ад кожнай з параў. Такім чынам, першыя 2 каманды змогуць сустрэцца не бліжэй за фіналь, каманды зь першых 4 мейсцах не бліжэй за паўфіналь і г.д. Падобным жа чынам будзе адбывацца лёсаваньне раўнду папярэдняга плэй-оф. Гіпатэтычна, такі спосаб лёсаваньня на праўду дапаможа сутыкнуць мацнейшыя каманды пазьней, але толькі пры ўмове, што тыя будуць напоўніцу выкладвацца на працягу ўсёй фазы Адзінай лігі, што неабавязкова. Усе раўнды ад 1/4 фіналі ды вышэй будуць гэтаксама растасоўвацца па схеме, але дзяленьня камандаў на сеяных ды не ня будзе, бо гэта будзе вызначана лёсаваньнем. Паводле раптоўных незаплянаваных абставінаў адміністрацыя УЭФА можа вырашыць, што двубой будзе заменены адзіным матчам, калі таго патрабавацьмуць абставіны, і, адпаведна, устанавіць іншыя прынцыпы вызначэньня пераможцы.
Раўнд плэй-оф
1/8 фіналу
1/4 фіналу
1/2 фіналу
Фінал
Фінал праводзіццаме адзіным матчам на нэўтральным і загадзя вызначаным стадыёне. Пры роўным ліку ў канцы асноўнага часу гуляюць два 15-хвілінныя таймы дадатковага часу. Калі адна з камандаў забівае больш галоў, чым іншая ў дадатковы час, гэтая каманда аб’яўляецца пераможцай. Калі пасьля дадатковага часу лік застаецца роўным, пераможца вызначаецца ў сэрыі пэнальці.
Асноўны артыкул: Фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2025 году
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads