Нацыянальная музычная акадэмія Ўкраіны імя Пятра Чайкоўскага
кіеўская кансэрваторыя (Украіна) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацыянальная музычная акадэмія Ўкраіны імя Пятра Чайкоўскага (па-ўкраінску: Національна музична академія України імені Петра Чайковського) — вядучая вышэйшая музычная адукацыйная ўстанова Ўкраіны. Знаходзіцца на цэнтральнай плошчы Кіева — Майдане Незалежнасьці.
Remove ads
Гісторыя
Установа была ператвораная з музычнай вучэльні ў кансэрваторыю ў 1913 годзе. Першым рэктарам стаў Уладзімер Пухальскі. Ператварэньню ўстановы ў кансэрваторыю паспрыялі вядомыя музыканты, у тым ліку Сяргей Рахманінаў, Аляксандар Глазуноў. У 1925 годзе малодшыя клясы кансэрваторыі вылучылі ў асобную ўстанову — музычны тэхнікум. У 1934 годзе пры кансэрваторыі была адчынена Сярэдняя адмысловая музычная школа імя Міколы Лысенкі. У 1938 годзе кансэрваторыя атрымала Ордэн Леніна, а ў 1940 годзе — атрымала імя Пятра Чайкоўскага. Указам прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы ў 1995 годзе кансэрваторыя набыла статус Нацыянальнай музычнай Акадэміі. Але ў размоўнай мове часьцей ужываецца былая назва — Кансэрваторыя.
Сучаснасьць
Падчас Аранжавай рэвалюцыі будынак акадэміі выкарыстоўваўся для патрэбаў маніфэстантаў. Студэнты Акадэміі пераважна таксама актыўна падтрымалі Рэвалюцыю[1]
Remove ads
Будынак акадэміі
Разьмешчаны каля галоўнай плошчы Кіева — Майдану Незалежнасьці. Будынак кансэрваторыі пабудаваны ў 1890-х гадах. Спачатку гэта быў гатэль «Кантынэнталь» (па-расейску: Континента́ль). Падчас Другой сусьветнай вайны пабудова была моцна зруйнаваная. Пасьля вайны будынак адбудаваны, у 1955—1958 гадах была пабудаваная канцэртная заля. Будынак Акадэміі мае чатыры паверхі ды дзьве залі («Малую» ды «Вялікую»). У Вялікай зале ідуць канцэрты ды пастаноўкі опэраў, а ў малой — пераважна канцэрты студэнтаў Акадэміі.
Remove ads
Навучэнцы
- Арсэн Якавенка — піяніст
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads