Нацыянальны банк Малдовы
галоўны банк Малдовы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацыянальны банк Малдовы — галоўны банк Малдовы, заснаваны ў чэрвені 1991 году.
Паводле 17-га Закону «Аб Нацыянальным банку Малдовы» 1995 году, капітал меў складаць 10 % ад абавязкаў, 2/3 якога мелі прыпадаць на агульны запас. Паводле 19-га артыкула, пры скарачэньні статутнага капіталу менш за 4 % ад абавязкаў банку, Міністэрства фінансаў Малдовы абавязвалася цягам 60 дзён ад справаздачы вонкавага аўдытара даць сродкі для дасягненьня капілам 4 % да абавязкаў. Згодна з 20-м артыкулам пры перавышэньні капіталам 10 % ад абавязкаў НБМ меў перадаваць прыбытак у дзяржаўны бюджэт[7].
Remove ads
Паўнамоцтвы
Паводле 5-га артыкула Закону «Аб Нацыянальным банку Малдовы» 1995 году, меў паўнамоцтвы:
- вызначаць і ажыцьцяўляць манэтарную і валютную палітыку ў дзяржаве;
- выступаць давераным банкам дзяржавы;
- накіроўваць прапановы ўраду Малдовы на падставе гаспадарчага і манэтарнага агляду;
- дазваляць дзейнасьць банкаў у Малдове і іх аддзяленьняў у іншых дзяржавах;
- пазычаць банкам;
- выдаваць дазволы на інфраструктуру фінансавага рынку дзеля яе ўстойлівай дзейнасьці;
- служыць адзінай установай выпуску дзяржаўнай валюты;
- падтрымліваць і кіраваць золатавалютным запасам дзяржавы;
- выковаць абавязкі і ўгоды ўраду Малдовы ў міжнародных фінансавых арганізацыях;
- складаць аплатны балянс, міжнародную ўкладальніцкую пазыцыю і статыстыку вонкавай запазычанасьці Малдовы;
- ажыцьцяўляць валютнае рэгуляваньне ў Малдове;
- дазваляць паслугі аплаты і выпуск электронных грошай;
- вызначаць аздараўленьне і закрыцьцё банкаў[7].
Паводле 16-га артыкула Закону, таксама меў права гандляваць каштоўнымі мэталамі, замежнай валютай і каштоўнымі паперамі замежных урадаў і міжнародных банкаў[7].
Remove ads
Кіраваньне
- Наглядальная рада. Складалася зь 7 сябраў, сярод якіх былі кіраўнік і 1-ы намесьнік, яшчэ адзін намесьнік і 4 несупрацоўнікі банку. Кіраўніка НБМ абіраў Парлямэнт Малдовы на прапанову свайго старшыні. Намесьнікаў таксама абіраў Парлямэнт Малдовы на прапанову кіраўніка НБМ. Астатніх 4-х несупрацоўнікаў абіраў Парлямэнт Малдовы на прапанову сваёй Камісіі гаспадаркі, бюджэту і фінансаў. Склікалася прынамсі штоквартал. Правамоцная пры ўдзеле звыш паловы сябраў. Ухваляла пастановы простай большасьцю галасоў ад прысутных. Зацьвярджаў гадавую фінансавую справаздачнасьць. Прызначаў 2/3 галасоў сябраў галоўнага кантралёра на прапанову Камітэту аўдыту. Выпускаць у абарачэньне і вымаць зь яго банкноты і манэты 2/3 галасоў. Вызначаў парадак стварэньня Камітэтаў НБМ, у тым ліку аўдыту, грашовага, нагляду і ўкладаньняў.
- Выканаўчы камітэт. Складалася зь 5 сябраў, сярод якіх былі старшыня, 1-ы намесьнік і яшчэ 3 намесьнікі. Вызначаў уліковую стаўку і ўзровень запасаў камэрцыйных банкаў. Усталёўваў абменны курс дзяржаўнай валюты[7].
Remove ads
Балянс
На 31 сьнежня 2020 году сродкі Нацыянальнага банку Малдовы налічвалі 84,603 млрд малдоўскіх леяў (4,914 млрд даляраў ЗША), зь якіх 82 % было ў замежных валютах. Сродкі пераважна ўлучалі: 1) укладальніцкія каштоўныя паперы ў замежных валютах — 39 % (32,911 млрд леяў), 2) наяўныя грошы і кароткатэрміновыя ўклады ў замежных валютах — 38 % (32,122 млрд леяў), 3) каштоўныя паперы ўраду Малдовы ў леях — 18 % (15,041 млрд леяў), 4) замежная валюта ў міжнародных фінансавых установах — 5 % (15,041 млрд леяў). Золата складала 0,1 % сродкаў на 76 млн леяў. Абавязкі налічвалі 94 % (79,135 млрд леяў) ад сродкаў і на 69 % (58,565 млрд леяў) ад сродкаў намінаваліся ў малдоўскіх леях. Абавязкамі ў асноўным былі: 1) малдоўскія леі ў абарачэньні — 39 % (32,911 млрд леяў), 2) малдоўскія леі на банкаўскіх рахунках — 16 % (13,241 млрд леяў), 3) замежная валюта ў банках — 11 % (9,33 млрд леяў), 4) абавязкі перад міжнароднымі фінансавымі ўстановамі ў замежнай валюце — 8 % (6,71 млрд леяў), 5) пасьведчаньні Нацыянальнага банку Малдовы ў малдоўскіх леях — 7 % (6,383 млрд леяў). Капітал і запасы адпаведна складалі 6 % (5,467 млрд леяў) ад сродкаў, у тым ліку 4 % (3,225 млрд леяў) прыпадала на статутны капітал[8].
Мінуўшчына
4 чэрвеня 1991 году быў заснаваны Нацыянальны банк Малдовы (НБМ). 29 лістапада 1993 году НБМ увёў у абарачэньне малдоўскі лей замест малдоўскім купонаў, што дазволіла спыніць гіпэрінфляцыю. 21 ліпеня 1995 году Парлямэнт Малдовы ўхваліў Закон «Аб Нацыянальным банку Малдовы» № 548-ХІІІ, якім зрабіў НБМ незалежным ад ураду і падсправаздачным сабе. У 1996 годзе НБМ выпусьціў 1-ыя памятныя манэты ў гонар 5-годзьдзя незалежнасьці Малдовы. У студзені 1998 году НБМ усталяваў абменны курс малдоўскага лея да даляра ЗША паводле сярэднеўзважанага выніку валютнага гандлю на міжбанкаўскім рынку «Фондавай біржы Малдовы». У ліпені 2004 году НБМ стварыў Фонд зарукі ўкладаў у банкаўскай сыстэме, унёсак у які стаў абавязковым для ўсіх камэрцыйных банкаў краіны.
У 2006 году НБМ укараніў Аўтаматызаваную сыстэму міжбанкаўскай аплаты (АСМА), якая дазволіла ажыцьцяўляць імгненны безнаяўны разьлік. 18 траўня 2012 году Парлямэнт Малдовы ўхваліў Закон № 114 «Аб паслугах аплаты і электронных грошах», паводле якога НБМ атрымаў паўнамоцтвы бараніць правы іх карыстальнікаў. У 2013 годзе НБМ заснаваў Нацыянальную раду аплаты, каб бясьпечнае ажыцьцяўленьне безнаяных плацяжоў. Да 2017 году НБМ укараніў міжнародны нумар банкаўскага рахунку (МНБР) ва ўсіх камэрцыйных банках Малдовы. 3 кастрычніка 2016 году Парлямэнт Малдовы зацьвердзіў Закон № 232 «Аб аздараўленьні і закрыцьці банкаў», паводле якога НБМ атрымаў паўнамоцтвы прадухіляць іх неплатаздольнасьць і абмяжоўваць яе наступствы. У 2017 годзе Парлямэнт Малдовы ўхваліў Закон № 202 «Аб дзейнасьці банкаў», згодна зь якім у жніўні 2018 году НБМ увёў стаўку паглынальніка капіталу, каб павысіць устойлівасьць банкаў пры стратнасьці.
Кіраўнікі
- Леанід Талмач (4 чэрвеня 1991 — 26 верасьня 2009)
- Дорын Драгутану (6 лістапада 2009 — 11 красавіка 2016)
- Сяргей Чаклея (11 красавіка 2016 — 30 лістапада 2018)
- Актавіян Армашу (з 30 лістапада 2018 году)
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads