Пазыка

перадача грошай з далейшым іх вяртаньнем From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пазыка — перадача грашовых сродкаў і рэчыўных каштоўнасьцяў адным удзельнікам дамовы другому з умовай вяртаньня і выплаты адсоткаў.

Віды

Від пазыкі залежыць ад кшталту дамовы, складу ўдзельнікаў пазыковай дамовы, памеру і крыніцы выплаты адсоткаў.

  • Банкаўская. Пазыкадаўцамі ёсьць пазыковыя ўстановы (банкі), пазычальнікаміюрыдычныя і фізычныя асобы.
  • Дзяржаўная (каштарысная). Удзельнікамі пазыковай дамовы могуць выступаць з боку пазычальніка і пазыкадаўцы агульнакраёвыя і мясцовыя каштарысы ад імя дзяржавы.
  • Камэрцыйная. Дзейнікі гаспадараньня даюць пазыковыя сродкі і таварна-рэчыўныя каштоўнасьці адзін аднаму.
  • Спажывецкая. Пазычальнікам ёсьць насельніцтва.

Таксама пазыкі падзяляюцца паводле:

  • мэтавага прызначэньня — арганізаваная і неарганізаваная;
  • спосабу выдачы пазычаных сродкаў — наўпроставая і ўскосная;
  • тэрмінаў пагашэньня — тэрміновая, кароткатэрміновая, доўгатэрміновая, адтэрмінаваная і пратэрмінаваная;
  • месца ажыцьцяўленьня — унутраная і зьнешняя.

Дзейнікамі зьнешніх (міжнародных) пазыкаў выступаюць дзяржавы, банкі, міжнародныя валютна-пазыковыя і фінансавыя ўстановы, юрыдычныя асобы[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads