Нацыянальны банк Украіны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нацыянальны банк Украіны
Remove ads

Нацыяна́льны банк Украі́ны (НБУ, па-ўкраінску: Національний банк України) — цэнтральны банк Украіны, асаблівы цэнтральны орган дзяржаўнага кіраваньня, юрыдычны статус, задачы, функцыі, паўнамоцтвы і прынцыпы арганізацыі якога вызначаюцца Канстытуцыяй Украіны, Законам Украіны «Пра Нацыянальны банк Украіны»[1] й іншымі законамі Ўкраіны. Зьяўляецца эмісійным цэнтрам, праводзіць адзіную дзяржаўную палітыку ў галіне грашовага абароту, крэдытаваньня, узмацненьня грашовай адзінкі Ўкраіны грыўні[2].

Хуткія факты Дата ўтварэньня, Штаб-кватэра ...
Remove ads

Мінуўшчына

Ідэя стварэньня нацыянальнага банку, які б выконваў функцыі галоўнай эмісійнай і цэнтральнай банкаўскай установы на тэрыторыі Ўкраіны, зьявілася яшчэ ў час існаваньня Украінскай Народнай Рэспублікі і была рэалізавана ў пару Гетманату[3].

Пасьля паразы нацыянальна-вызвольнага руху на тэрыторыі Ўкраіны, што ўвайшла ў склад СССР, пэўны час не існавала банкаўскіх установаў. Хоць напрыканцы 1921 року быў створаны Дзяржаўны банк РСФСР, пазьней перайменаваны ў Дзяржаўны банк СССР.

Нацыянальны банк Украіны са статусам цэнтральнага эмісійнага банку дзяржавы створаны на базе Ўкраінскай рэспубліканскай канторы Дзяржбанку СССР. Прававою асноваю стаў Закон «Пра банкі і банкаўскую дзейнасьць», ухвалены Вярхоўнаю Радаю Ўкраіны 20 сакавіка 1991 року[4]. Гэты дакумэнт абвяшчаў стварэньне самастойнай двухузроўневай банкаўскай сыстэмы Ўкраіны рынкавага тыпу, першы ўзровень якой склаў НБУ, другі — іншыя банкі.

Remove ads

Арганізацыйная структура

  • Кіраўніцтва Нацыянальнага банку Ўкраіны
  • Рада Нацыянальнага банку Ўкраіны
  • Праўленьне Нацыянальнага банку Ўкраіны
  • Дарадцы Старшыні
  • Пастаянны прадстаўнік Нацыянальнага банку Ўкраіны ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны
  • Цэнтральны апарат Нацыянальнага банку Ўкраіны
  • Структурныя падразьдзяленьні Нацыянальнага банку Ўкраіны
  • Структурныя адзінкі Нацыянальнага банку Ўкраіны
  • Спэцыялізаваныя прадпрыемствы Нацыянальнага банку Ўкраіны
  • Навучальныя ўстановы Нацыянальнага банку Ўкраіны
Remove ads

Старшыні НБУ

Больш інфармацыі №, Кіраўнік ...

Будынак асноўнага корпусу

Thumb
Будынак асноўнага корпусу

Для канторы Дзяржаўнага камэрцыйнага банку ў Кіеве, створанае ў 1839 року, быў набыты вялікі двухпавярховы будынак у стылі ампір на Інстытуцкай вуліцы, які належаў кіеўскаму дваранству (пазьней тут разьмясьцілася і створана ў 1860 року на базе ліквідаваных Пазыковага і Камэрцыйнага банкаў Кіеўская кантора Дзяржаўнага банку Расеі). Паступова фінансавыя апэрацыі банку ўзрасталі, таму было вырашана збудаваць новы сучасны будынак. Увосень 1902 року распачалося будаўніцтва на той жа вуліцы, побач са старым памяшканьнем банку.

1 жніўня 1905 року (паводле старога стылю) кантора перанесла свае апэрацыі ў новы будынак, а 22 лютага наступнага року памяшканьне было асьвячонае. Будынак фармуе фронт забудовы вуліцы Інстытуцкай і замыкае пэрспэктыву вуліцы Банкавай. Гэта вызначае местабудоўнае значэньне пабудовы, якая ўваходзіць у гістарычна складзены ансамбль Ліпак.

25 лютага 1934 року адбылося пашырэньне будынку паводле праекту Рыкава. Мастацкае аздабленьне памяшканьняў канторы банку было даручанае італьянскаму скульптару Элію Салі. Па ўсім пэрымэтры залі над гаўбцом разьмешчаныя картушы — ляпныя ўпрыгажэньні ў выглядзе шчытоў, на якіх выяўленыя розныя эмблемы і гербы. У цэнтры стэлы апэрацыйнае залі зусім нядаўна была адноўленая ў першапачатковым выглядзе расьпісанае фарбамі па шкле выява патрона Кіева архістратыга Міхаіла. Сваімі высокімі мастацкімі вартасьцямі гэты будынак ёсьць адным з найпрыгажэйшых сярод пабудоваў Кіеву XX стагодзьдзя.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads