Нацыянальны дывізіён чэмпіянату Люксэмбургу па футболе 2024—2025 гадоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацыянальны дывізіён 2024—2025 гадоў — 111-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Люксэмбургу, які праходзіў з 3 жніўня 2024 году па 25 траўня 2025 году. Чэмпіёнам стаў «Дыфэрданж 03», які тым самым здабыў свой восьмы тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
У турніры бралі ўдзел 16 клюбаў, зь якіх 13 былі ўдзельнікамі папярэдняга сэзону, а тры клюбы прасунуліся з Дывізіёну гонару — «Бэтэмбур», «Раданж-91» і «Гоштэрт». Гэтыя клюбы замянілі «Кэр’енг», «Марыску» і «Шыфлянж-95».
Табліца
Крыніца: Flashscore
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Лік перамог; 4) Пункты ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 6) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 7) Дадатковыя матчы.
Заўвагі:
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Лік перамог; 4) Пункты ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 6) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 7) Дадатковыя матчы.
Заўвагі:
- Паколькі пераможца Кубка Люксэмбургу «Дыфэрданж 03» кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, кваліфікацыя ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў, прызначаная для пераможцы Кубка, перайшла другой камандзе лігі, а кваліфікацыя ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў перайшла чацьвёртай камандзе лігі.
Remove ads
Вынікі гульняў
Пераходныя матчы
Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы, дзе «Вільц-71» і «Бэтэмбур», якія занялі адпаведна 13-е і 14-е месцы ў Нацыянальным дывізіёне, супрацьстаялі «Бісэну» і «Жэнэсу» Канах, якія занялі адпаведна трэцяе і чацьвёртае месцы ў Дывізіёне гонару. Перамогу здабылі «Бісэн» і «Жэнэс», якія тым самым павысіліся ў Нацыянальны дывізіён. «Вільц-71» і «Бэтэмбур» жа адправіліся ў Дывізіён гонару.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads