Ліга канфэрэнцыяў УЭФА 2025—2026 гадоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ліга канфэрэнцыяў УЭФА 2025—2026 гадоў
Remove ads

Ліга канфэрэнцыяў УЭФА 2025—2026 гадоў — 5-ы сэзон трэцяга паводле статуснасьці эўрапейскага турніру УЭФА. Гэта будзе другі розыгрыш, які будзе ладзіцца ў новым фармаце з удзелам 36 камандаў у асноўнай частцы. Новы фармат таксама не дазваляе камандам пераходзіць зь Лігі Эўропы ў Лігу канфэрэнцыяў пасьля лігавага этапу, а таму ўладальнік тытулу леташняга сэзону, якім быў «Чэлсі», ня здолее абараніць свой тытул, бо пераможца Лігі канфэрэнцыяў аўтаматычна кваліфікуецца ў лігавы этап Лігі Эўропы[1]. Тым ня менш, «Чэлсі» ўжо кваліфікаваўся ў лігавы этап Лігі чэмпіёнаў 2025—2026 гадоў дзякуючы квоце ад нацыянальнай лігі.

Хуткія факты Спаборніцтва, Сэзон ...

Фінал будзе згуляны на «Рэд Бул Арэне» ў Ляйпцыгу, Нямеччына[2]. Пераможца турніру аўтаматычна кваліфікуецца ў Лігу Эўропы 2026—2027 гадоў, але як і ў гэтым сэзоне чэмпіён можа атрымаць месца ў Лізе чэмпіёнаў, калі здолее кваліфікавацца туды ад нацыянальнай лігі.

Remove ads

Расклад матчаў

Матчы заплянаваныя быць згулянымі чацьвяргамі, акрамя фіналу, які адбудзецца ў сераду, але ў выключных выпадках фінал можа ладзіцца ў аўторак ці сераду праз канфлікты ў раскладзе[3]. У адзін эксклюзіўны тыдзень, як то 18 сьнежня, будзе ладзіцца з гульнямі ў сераду і чацьвер.

Больш інфармацыі Фаза, Раўнд ...
Remove ads

Кваліфікацыйныя раўнды

Першы кваліфікацыйны раўнд

Больш інфармацыі Каманда 1, Агульны лік ...

Другі кваліфікацыйны раўнд

Больш інфармацыі Каманда 1, Агульны лік ...

Трэці кваліфікацыйны раўнд

Больш інфармацыі Каманда 1, Агульны лік ...

Раўнд плэй-оф

Remove ads

Этап лігі

У лігавы этап Лігі канфэрэнцыяў трапілі 24 пераможцы раўнду плэй-оф Лігі канфэрэнцыяў, а таксама 12 клюбаў, якія зазналі паразу у плэй-оф раўнду Лігі Эўропы. Лёсаванне этапу лігі сэзону 2025—2026 гадоў адбылося ў Манака 29 жніўня 2025 году. 36 клюбаў былі падзеленыя на шэсьць кошыкаў па шэсьць камандаў у кожным у залежнасьці клюбнага каэфіцыенту ў рэйтынгу УЭФА.

Цырымонія лёсаваньня адбылася адначасна зь лёсаваньнем лігавым этапам Лігі Эўропы 2025—2026 гадоў, у адрозьненьне ад папярэдняга сэзону. Тады лёсаваньне сярод 36 клюбаў ладзілася ўручную аднога за адным, але цяпер усё было зробленае з дапамогай кампутара[4]. У выніку кожная каманда сустракаецца з адным супернікам з кожнага з шасьці кошыкаў, прычым з кожнай пары кошыкаў будзе згуляны адзін хатні матч і адзін выязны. Клюбы з адной асацыяцыі не маглі сустрэцца паміж сабою, а сярож супернікаў маглі быць толькі максымум дзьве каманды з адной асацыяцыі[5].

«Крыстал Пэлас», «Дрыта», «Гамрун Спартанз», «КуПС», «Раё Вальекана», «Самсунспор», «Шэлбурн», «Шкендыя», «Сыгма» і «Ўнівэрсытаця» дэбютуюць у групавым этапе буйных спаборніцтваў УЭФА або ў лігавым этапе. «Гамрун Спартанз» стала першай камандай з Мальты, якая згуляе ў групавым этапе буйных спаборніцтваў УЭФА[6]. Усяго ў лігавым этапе будуць прадстаўленыя 29 нацыянальных асацыяцыяў. Польшча стала першай краінай, ажно чатыры прадстаўніка якой згуляюць у групавым/лігавым этапе Лігі канфэрэнцыяў, і гэта таксама першы выпадак у гісторыі, калі чатыры польскія клюбы спаборнічаюць на групавым этапе спаборніцтваў УЭФА[7].

Табліца

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Абноўлена для матчаў, згуляных на 2 кастрычніка 2025. Крыніца: УЭФА[8]

Вынікі

Больш інфармацыі Каманда 1, Агульны лік ...
Больш інфармацыі Каманда 1, Агульны лік ...
Больш інфармацыі Каманда 1, Агульны лік ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads