Нацыянальны парк Лаўка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нацыянальны парк Лаўка
Remove ads

Нацыянальны парк Ла́ўка (па-гішпанску: Parque Nacional Lauca) — самы паўночны нацыянальны парк у Чылі, аб’яўлены ЮНЭСКА біясфэрным запаведнікам сусьветнага значэньня. Лаўка знаходзіцца ў 12 кілямэтрах на захадзе ад высакагорнага пасёлка Путрэ ў рэгіёне Тарапака на мяжы з Балівіяй.

Thumb
Возера Чунгара (4517 м над узроўнем мора)

Нацыянальны парк ляжыць у Андах. Асяродзьдзе парка — магутныя горы і вульканы вышынёй да 6300 мэтраў. Асабліва вызначаюцца шматлікія вульканы на небасхіле, пераважна шасьцітысячнікі.

  • Вулькан Парынакота (6342 м)
  • Вулькан Памерапе (6286 м)
  • Вулькан Гальяцірэ (6071 м)
  • Вулькан Акатанга (6052 м)

Непадалёку ад вульканаў знаходзіцца возера Чунгара на вышыні 4520 мэтраў, плошча якога складае 21 км². Чунгара зьяўляецца самым высакагорным возерам сьвету.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads