Балівія

краіна ў Паўднёвай Амэрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia

Балівія
Remove ads

Балівія (па-гішпанску: Bolivia) — краіна Паўднёвай Амэрыкі. На захадзе Балівія мяжуе з Пэру і Чылі, на поўдні з Аргентынай і Парагваем, на ўсходзе і поўначы — з Бразыліяй.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Тэрыторыю сёньняшняй Балівіі засялялі на працягу гісторыі розныя культуры, адной з самых адметных была цывілізацыя Тыўанака (Tiahuanaco). У 15 стагодзьдзі Балівія была часткай імпэрыі інкаў. У 16 стагодзьдзі краіну заваявалі гішпанскія канкістадоры і багатая залежамі срэбра Балівія спачатку ўвайшла ў склад Віцэкаралеўства Пэру, а некалькі пазьней у склад Віцэкаралеўства Рыя дэ ля Плата.

Палітыка

У 2003—2005 гадах прэзыдэнтам Балівіі быў Карляс Мэса.

Дачыненьні зь Беларусьсю

4 верасьня 2013 году балівійскі прэзыдэнт Эва Маралес наведаў Беларусь з афіцыйным візытам на запрашэньне, якое атрымаў у сакавіку 2013 году ад А. Лукашэнкі на пахаваньні вэнэсуэльскага прэзыдэнта Ўга Чавэса[1].

Адміністрацыйны падзел

Балівія падзяляецца на 9 дэпартамэнтаў:

  • Арура (сталіца — Арура)
  • Бэні (сталіца — Трынідад)
  • Качабамба (сталіца — Качабамба)
  • Ля Пас (сталіца — Ля Пас)
  • Панда (сталіца — Кабіха)
  • Патасі (сталіца — Патасі)
  • Санта-Крус (сталіца — Санта-Крус-дэ-ля-Сіера)
  • Тарыха (сталіца — Тарыха)
  • Чукісака (сталіца — Сукрэ)

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads