Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нацыяна́льны статысты́чны камітэ́т Рэспу́блікі Белару́сь (Белстат) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць вядзеньне падлікаў. Старшыня камітэту ды 4 ягоныя намесьнікі прызначаюцца й здымаюцца з пасадаў прэзыдэнтам. Прэзыдэнтам таксама ўхваляецца склад калегіі камітэту з удзелам старшыні, ягоных намесьнікаў і кіраўнікоў цэнтральных ды мясцовых падразьдзяленьняў, падпарадкаваных камітэту ўстановаў. З 27 сьнежня 2014 году пасаду старшыні камітэту займае Іна Мядзьведзева.

Хуткія факты Абрэвіятура, Дата ўтварэньня ...
Remove ads

Будова

  • Апарат — 15 галоўных управаў, 2 управы й 4 аддзелы.
  • 7 управаў вобласьцяў ды Менску;
  • 6 вылічальных цэнтраў у вабласных цэнтрах.

Задачы

Паводле ўставы камітэт мае наступныя задачы:

  • распрацоўка прыёмаў падліку паводле міжнародных абавязкаў;
  • збор, апрацоўка, абагуленьне, накапленьне, захаваньне й абарона зьвестак аб падліках;
  • перадача зводных зьвестак прэзыдэнту і ягонай адміністрацыі, Нацыянальнаму сходу, ураду і яго ведамствам, Камітэту дзяржаўнага кантролю, выканаўчым камітэтам вобласьцяў ды Менску;
  • распаўсюд зводных зьвестак.

Паўнамоцтвы

Паводле ўставы ведамства мае паўнамоцтвы на:

  • атрыманьне ад установаў зьвестак для вядзеньня падлікаў ды стварэньня зводаў зьвестак;
  • атрыманьне зьвестак з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў ды іншых базаў зьвестак дзяржаўных установаў;
  • прыцягненьне асобаў да падліковых назіраньняў;
  • бясплатнае атрыманьне ад асобаў першасных падліковых зьвестак у запатрабаваным аб’ёме і ў тэрмін;
  • бясплатнае атрыманьне ад упаўнаважаных на вядзеньне падлікаў установаў зводных зьвестак аб праведзеных назіраньнях;
  • спраўджаньне першасных зьвестак шляхам супастаўленьня са зьвесткамі першасных уліковых дакумэнтаў;
  • атрыманьне тлумачэньняў пры выяўленьні скажэньняў справаздачаў аб падліках;
  • выданьне загадаў аб выпраўленьні выяўленых скажэньняў справаздачаў;
  • ухваленьне ведамасных пастановаў;
  • прыцягненьне для распрацоўкі прыёмаў падліку навукова-дасьледніцкіх установаў, навукоўцаў і адмыслоўцаў;
  • тлумачэньне вядзеньня дзяржаўных падлікаў у сродках масавай інфармацыі;
  • супрацу з адпаведнымі ведамствамі іншых дзяржаваў ды міжнароднымі арганізацыямі;
  • распаўсюд зводных зьвестак аб падліках за плату;
  • стварэньне й вядзеньне сьпісу падлікаў;
  • стварэньне, ператварэньне, касаваньне ды ўхваленьне статутаў падпарадкаваных установаў[4].

Мінуўшчына

За 2017 год Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь склаў звыш 2 000 000 справаздачаў. На кастрычнік 2018 году Нацстаткам Беларусі налічваў звыш 1500 супрацоўнікаў[5], зь іх 93 % складалі жанчыны[6].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads