На куцьцю
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«На Куцьцю» — паэма Янкі Купалы, завершаная 14 сьнежня 1911 году ў Санкт-Пецярбургу. Упершыню надрукаваная ў газэце «Наша Ніва» 22 сьнежня 1911 году. Сваёй патрыятычнай накіраванасьцю і маштабнасьцю твор выходзіць за межы вершаванай аповесьці і набліжаецца да героіка-рамантычнае паэмы. У яго структуры і прыёмах мастацкага абагульненьня адчуваецца цесная сувязь з традыцыямі славянскага рамантызму, асабліва з А.Міцкевічам і Ю.Славацкім.[1]
Remove ads
Апісаньне
Сюжэт паэмы пабудаваны вакол фантастычнай сцэны княжацкага балю на старым замчышчы ў калядны вечар. Праз калярытнае ўзнаўленьне старажытных звычаяў і павер’яў, сымбалічныя вобразы і дэталі аўтар разгортвае глыбокі філязоофскі роздум пра мінулае і будучыню роднага краю.[1]
Паэма вызначаецца стройнасьцю кампазыцыйнае будовы, рэзкім чляненьнем усіх яе 12 разьдзелаў, строгай пасьлядоўнасьцю сюжэту, умелай перадачай старажытнага калярыту вобразаў і жанравых сцэнаў. Агульнай узьнёслай настраёвасьці, эпічнай манумэнтальнасьці сцэнаў і вобразаў адпавядаюць чаканны 4—стопны ямб зь вельмі выразнай і гучнай перакрыжаванай рыфмоўкай, багацьце інтанацыйнага малюнку, рытарычныя звароты, эмацыянальныя выклічнікі.[1]
Remove ads
Водгукі
![]() |
Канчатковы вынік, які выцякае з аналізу кампазыцыйнага пабудаваньня і стылю … паэмаў [«За што», «На куцьцю», «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва»], зводзіцца да таго, што гэтымі творамі Я. Купала ўвёў беларускую літаратуру ў галіне гэтага жанру ў агульнае рэчышча літаратуры эўрапейскай. | ![]() |
—Андрэй Вазьнясенскі[2] |
Пераклады і мастацкія ўвасабленьні
На расейскую мову паэму пераклаў В.Тарас, на украінскую — П.Гірнык. Ілюстраваў паэму беларускі мастак Я.Кулік. Беларускае тэлебачаньне ў 1982 годзе паставіла па паэме аднайменны тэлеспэктакль.[1] Урыўкі з паэмы выкарыстаны ў спэктаклі Нацыянальнага тэатру імя Янкі Купалы «Сны аб Беларусі».[3]
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads