Новая дэмакратыя (Грэцыя)
палітычная партыя Грэцыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Новая дэмакратыя (па-грэцку: Νέα Δημοκρατία) — лібэральна-кансэрватыўная[1][2] палітычная партыя ў Грэцыі. У сучаснай грэцкай палітыцы Новая дэмакратыя ёсьць галоўнай правацэнтрысцкай партыяй[3] і адной зь дзьвюх асноўных партыяў краіны поруч з Усегрэцкім сацыялістычным рухам (УСР). Новая дэмакратыя і УСР былі створаныя пасьля зрынаньня вайсковай хунты ў 1974 годзе і кіравалі Грэцыяй па чарзе на працягу наступных чатырох дзесяцігодзьдзяў. Пасьля заняпаду УСР галоўным канкурэнтам Новай дэмакратыі стала Кааліцыя радыкальных левых. У 2019 годзе партыя павярнула сабе большасьць, пасьля чатырох з паловай гадоў у апазыцыі, а прэм’ер-міністрам стаў прадстаўнік партыі Кірыякас Міцатакіс.
Падтрымка партыі маецца за кошт шырокай выбарчай базы, пачынаючы ад цэнтрыстаў да кансэрватараў, а таксама ад нацыяналістаў да постмадэрністаў. З геаграфічнай пункту гледжаньня патрымкай партыя карыстаецца ў сельскай мясцовасьці Грэцыі, а таксама ў галоўных гарадах — Атэнах і Тэсалёніках. Партыя была закладзеная ў 1974 годзе Канстантынасам Караманлісам, і ў тым жа годзе яна ўтварыла першы кабінэт Трэцяй Грэцкай рэспублікі. Новая дэмакратыя ёсьць сябрам Эўрапейскай народнай партыі, якая ёсьць найбуйнейшай эўрапейскай палітычнай партыі з 1999 году.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads