Кірыякас Міцатакіс
грэцкі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кірыя́кас Міцата́кіс (па-грэцку: Κυριάκος Μητσοτάκης; нар. 4 сакавіка 1968, Атэны) — грэцкі палітык, прэзыдэнт Партыі «Новая дэмакратыя» са студзеня 2016 году і лідэр апазыцыі з 2016 па 2019 год. Міністар адміністрацыйных рэформаў і электроннага кіраваньня з 2013 па 2015 год. Сябар парлямэнту Грэцыі з 2004 году. Займаў пасаду прэм’ер-міністра Грэцыі з 8 ліпеня 2019 году[5] па 25 траўня 2023 году.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Сын былога прэм’ер-міністра Грэцыі і ганаровага прэзыдэнта «Новай дэмакратыі» Канстантынаса Міцатакіса, малодшы брат былога міністра замежных спраў і мэра Атэн Доры Бакаяні.
Скончыў факультэт сацыяльных навук у Гарвардзкім унівэрсытэце (1990), атрымаў ступень магістра па міжнародных адносінах у Стэнфардзкім унівэрсытэце (1993 г.) і ступень MBA ў Гарвардзкай школе бізнэсу (1995).
Працаваў фінансавым аналітыкам Chase Investment Bank і кансультантам McKinsey and Company ў Лёндане. У 1997 годзе далучыўся да Alpha Ventures ў Грэцыі ў якасьці старэйшага супрацоўніка па інвэстыцыях, у 1999 годзе стаў галоўным выканаўчым дырэктарам NBG Venture Capital.
У 2003 годзе Сусьветны эканамічны форум уключыў яго ў лік «100 самых пэрспэктыўных лідэраў заўтрашняга дня»[6].
Жанаты, мае траіх дзяцей. Акрамя роднай грэцкай мовы, гаворыць ангельскай, францускай і нямецкай мовамі.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads