Новая сталіца Эгіпту

места ў Эгіпце From Wikipedia, the free encyclopedia

Новая сталіца Эгіпту
Remove ads

Но́вая сталі́ца Эгі́пту (па-арабску: العاصمة الإدارية الجديدة) — шырокамаштабны праект, пачаты ў Эгіпце ў 2015 року. Цяпер горад-сатэліт за 45 кілямэтраў на ўсход ад Каіру, з вонкавага боку Каірскай другой кальцавой дарогі, па сканчэньні будаўніцтва мае стаць новай сталіцай дзяржавы, куды будзе перанесены адміністрацыйны і фінансавы цэнтар Эгіпту. Такім чынам будзе разгружаны Каір, які стаў адным з самых шчыльна населеных пунктаў у сьвеце.

Хуткія факты
Remove ads

Разьвіцьцё

З 2019 року ў новую сталіцу пачалі пераяжджаць дзяржаўныя ўстановы. Меркавалася, што да 2022 року скончыцца перанос парлямэнту, рэзыдэнцый прэзыдэнта, ураду і замежных амбасадаў скончыцца. Пляны зблытала пандэмія Ковід-19, і паводле стану на 5 траўня 2023 сюды пераехалі 14 міністэрстваў.

У студзені 2019 року прэзыдэнт Эгіпту Абдэль Фатах ас-Сісі адкрыў у новай сталіцы копцкі сабор Нараджэньня Хрыстовага(d), найвялікшы на Сярэднім Усходзе, і мэгамячэт Эль-Фатах эль-Алім(d), найвялікшы ў Эгіпце.

Новым будынкам Міністэрства абароны Эгіпту стаў «Актагон» (параўнайце з Пэнтагон), найвялікшы падобны на Сярэднім Усходзе. З 2019 року пачаў дзейнасьць міжнародны аэрапорт Новай сталіцы, пакліканы разгрузіць аэрапорты Каіру і Гізы.

Remove ads

Глядзіце таксама

  • Сьпіс расплянаваных сталіцаў

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads