Новы замак (альманах)
беларускі альманах From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Новы замак» — літаратурны альманах Гарадзенскага абласнога аддзяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Выдаецца з 2012 году[1].
Над першым нумарам працавалі Юрка Голуб, Сяргей Астравец, Ігар Жук, Аляксей Пяткевіч і Сяргей Чыгрын. Было адзначана, што альманах ўвасабляе духоўныя каштоўнасьці Наднёманьня: у Новым каралеўскім замку захоўваюцца музэйныя зборы, калекцыі старадрукаў і фонды Гарадзенскай абласной бібліятэкі імя акадэміка Яўхіма Карскага[2]. Да 2019 году выйшла 8 нумароў.
Да 2017 году рэдактарам выданьня быў Сяргей Астравец, пасьля яго месца заняў Янка Трацяк[3].
Remove ads
Цікавыя факты
«Новы замак» — адзін зь пяці літаратурных штогадовікаў, створаных сябрамі ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў», каб ажывіць літаратурнае жыцьцё ў рэгіёнах Беларусі. Цяпер у Магілёве выходзіць альманах «Брама», у Віцебску ― «Ратуша», у Берасьці ― «Жырандоля», у Гомлі ― «Палац»[4].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads