Сяргей Чыгрын
Беларускі літаратар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сярге́й Мікала́евіч Чыгры́н (нар. 24 верасьня 1958, вёска Хадзявічы, Слонімскі раён Гарадзенскай вобласьці, БССР) — беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыў Хадзявіцкую няпоўную сярэднюю школу (1974), тэатральнае аддзяленьне Магілёўскай культасьветвучэльні і філялягічны факультэт БДУ (1985). Працуе загадчыкам аддзелу культуры і спадчыны «Газэты Слонімскай» і загадчыкам літаратурнай часткі Слонімскага беларускага драматычнага тэатру. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў[1], Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме.
Remove ads
Творчасьць
Дэбютаваў вершам «Сьвеціць сонейка» у часопісе «Бярозка» (1975). Аўтар зборнікаў паэзіі «Шчырая Шчара» (1993), «Горад безь цябе» (1999), «Лірыка» (2007), «Камень Міндоўга» (2009), кнігаў гісторыка-краязнаўчых артыкулаў «Янка Купала і Слонімшчына» (1993), «Родам са Слонімшчыны» (2003), «Пакліканыя на родны парог» (2005), «Чамяры і чамяроўцы» (2006), «У пошуках слонімскіх скарбаў» (2007), «Беларуская Беласточчына» (2008), «Тэатар у Слоніме» (2008), «Зь беластоцкай зямлі» (2008), «Мастак Антон Карніцкі» (2009), «Жыў роднай песьняй» (2010), «Па сьлядах Купалы і Коласа» (2012), «Такі іх лёс» (2012) і многіх іншых.
Апублікаваў сотні артыкулаў з дасьледаваньнямі жыцьцёвага і творчага шляху Язэпа Стаброўскага, Тодара Лебяды, Сяргея Хмары, Яна Пятроўскага, Гальяша Леўчыка, Міколы Шкялёнка і іншых дзеячоў беларускай літаратуры, гісторыі і культуры. А таксама шэраг артыкулаў, зьвязаных з гісторыяй Слонімшчыны, беларускай эміграцыяй, літаратурнай Беласточчынай. Уклаў і выдаў літаратурную спадчыну С. Грынкевіча, Ф. Грышкевіча, У. Казлоўшчыка (Беласток, «Вяртаньне да сваіх», 1999), гістарычныя нарысы Міколы Шкялёнка (Беласток, «Беларусь і суседзі», 2003), Сяргея Хмары «Рабінавы хмель» (2008), Леаніда Трубача «Паміж песьняй і болем» і іншыя.
На беларускую мову пераклаў вершы францускіх паэтаў — Поля Элюара, Люізы Мішэль, Эжэна Пацье, Поля Вэрлена і ўкраінскіх паэтаў — Рыгора Елішэвіча, Валерыя Бойчанкі, Любові Пшанічнай і іншых. Пераклаў таксама п’есы А. Хайта, К. Манье, Э. Усьпенскага, К. Гальдоні, А. Астроўскага, С. Міхалкова, С. Пракоф’евай, Н. Абрамцавай, Г. Лабакіна, К. Папова, М. Каляды і іншых драматургаў. Многія спэктаклі па п’есах гэтых драматургаў пастаўленыя на сцэне Слонімскага беларускага драмтэатру й іншых тэатраў Беларусі. Напісаў таксама п’есу для дзяцей «Белая мышка» (пастаўленая ў 2005). Аўтар шматлікіх паштовак, буклетаў, плякатаў, прысьвечаных гісторыі Беларусі.
Remove ads
Бібліяграфія

- «Шчырая Шчара» (паэзія, 1993)
- «Янка Купала і Слонімшчына» (1993)
- «Горад безь цябе» (паэзія, 1999)
- «Мора Віктара Шведа»[2] (2000)
- «Родам са Слонімшчыны» (2003)
- «Пакліканыя на родны парог» (2005)
- «Чамяры і чамяроўцы» (2006)
- «У пошуках слонімскіх скарбаў» (2007)
- «Лірыка» (паэзія, 2007)
- «Беларуская Беласточчына» (2008)
- «Тэатар у Слоніме» (2008)
- «Зь беластоцкай зямлі» (2008)
- «Камень Міндоўга» (паэзія, 2009)
- «Мастак Антон Карніцкі» (2009)
- «Жыў роднай песьняй» (2010)
- «Альбярцін» (2011)
- «Па сьлядах Купалы і Коласа» (2012)
- «Такі іх лёс» (2012)
- «Сярод сваіх людзей» (2012)
- «Жыцьцё і творчасьць Анатоля Іверса» (2012)
- «Слонімскія падмуркі» (2012)
- «Іншых шляхоў не было» (2013)
- «Краязнаўчымі сьцежкамі Зэльвеншчыны» (2013)
- «Легенды і паданьні Слонімшчыны» (2013)
- «Слонімскі буквар» (2013)
- «Хочацца дахаты» (2014)
- «Гісторыя Слоніма на старых фатаздымках і паштоўках» (2014)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads