Новы Сад

места ў Ваяводзіне (Сэрбія) From Wikipedia, the free encyclopedia

Новы Сад
Remove ads

Но́вы Сад (па-сэрбску: Нови Сад) — горад, разьмешчаны на поўначы Сэрбіі на беразе Дунаю, адміністрацыйны цэнтар аўтаномнага краю Ваяводзіна. Насельніцтва на 2010 год складала 381 388 жыхароў. Горад мае шматнацыянальны склад (глядзіце насельніцтва краю Ваяводзіна). Важны транспартны вузел, другі (пасьля Бялграду) па грузазвароце рачны порт у краіне.

Хуткія факты

Адзін з найважных прамысловых цэнтраў, галоўны эканамічны цэнтар Ваяводзіны. Машынабудаваньне (сельскагаспадарчыя машыны, станкі, прылады, мэдныя прыборы, рачныя судны, самалёты), электратэхнічная, хімічная і фармацэўтычная, харчовая, скурна-абутковая, тэкстыльная прамысловасьць. Штогадовыя сельскагаспадарчыя кірмашы, унівэрсытэт (1960).

Падчас апэрацыі НАТО супраць Сэрбіі ўвесну 1999 году горад дзясяткі разоў падвяргаўся бамбаваньням.

З 1920 году па 1929 год у горадзе на эміграцыі жыў і працаваў расейскі паэт-манархіст Сяргей Бяхцееў.

Remove ads

Гаспадарка

На 2021 год у Новым Садзе месьцілася галаўная сядзіба прадпрыемства «Нафтавая індустрыя Сэрбіі», якое было найбольшым падаткаплатнікам Сэрбіі.

Асобы

Вонкавыя спасылкі

Новы Садсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads