Нэстар (міталёгія)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нэстар (па-старажытнагрэцку: Νέστωρ) — у старажытнагрэцкай міталёгіі[1] — цар Піляса, сын Нэлея і Хлярыды.

Выратаваўся, калі Гэракл разбурыў Піляс, бо знаходзіўся на выхаваньні ў герэніяў[2]. Паводле вэрсіі Гэраклідаў, Гэракл, узяўшы Піляс, аддаў краіну ў часовае карыстаньне Нэстару[3]. Паводле іншага аповеду, Гэракл зьлітаваўся над ім, бо той раіў Нэлею ачысьціць Гэракла ад скверны[4]. Тыя гады, якія Апалён адабраў у братоў Хлярыды — Ніябідаў, ён вярнуў Нэстару, які пражыў тры чалавечых стагодзьдзя[5].

У юнацкасьці пасьля гібелі братоў удзельнічаў у вайне з эпэйцамі, забіў Мулія і яшчэ 100 чалавек[6]. Пасьля гібелі Ідаса і Лінкея ўлада над усімі мэсэнцамі перайшла Нэстару[7]. Жонка Анаксібія, дзеці Пісыдыка, Палікаста, Пэрсэй, Стратых, Арэт, Эхэфрон, Пісыстрат, Антылёх, Фрасімэд[8] (паводле Гесіёда, Стратый замест Стратыха, і не названы Пісыстрат[9]).

Удзельнік Калідонскага паляваньня[10], бітвы з кентаўрамі (паводле Авідыюса). Арганаўт[11]. Удзельнічаў у гульнях у Троі над кенатафам Парыса, у спаборніцтвах у беге[12].

Адзін з найистотнейшых удзельнікаў Траянскай вайны. Прывёў пад Трою 90 караблёў[13] (альбо 40[14]). Паводле «Іліяды» і «Адысэі», нягледзячы на глыбокую старасьць, Нэстар адрозьніваўся адвагай і нястомнасьцю і карыстаўся ўсеагульнай любоўю і павагай, пераўзыходзячы ўсіх спрактыкаванасьцю і разважлівасьцю. Шматлікія дасьледнікі адзначаюць, што постаць шматслоўнага Нэстара намаляваная Гамэрам не бяз пэўнага іранічнага складніка.

Вяртаньне з-пад Троі было шчасьлівым[15]. Узьвёў сьвяцілішча Атэны Недусіі на Кеосе[16]. У «Адысэі» расказана, як яго наведвае Тэлемах.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads