Няскончаная драма

драма Францішка Аляхновіча From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Няско́нчаная дра́ма» — драма беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, пастаўленая ў 1920 годзе і ўпершыню апублікаваная ў газэце «Беларускі звон» у 1921 (асобным выданьнем у 1922)[1]. Мае элемэнты аўтабіяграфізму[2].

Сюжэт

Дзеяньне адбываецца ў Вільні ў часы нямецкай акупацыі ва ўбогай кватэры, дзе спрабуюць выжыць Васіль, беларускі драматург-нацыяналіст, ягоныя жонка Ядзька зь дзіцем ды іхны падсусед Кастусь, Васілёў сябар дзяцінства. Малады пісьменьнік Васіль — прататып аўтара п’есы[3] — разрываецца паміж неабходнасьцю ўтрымліваць сям’ю і неадольным жаданьнем пісаць мастацкія творы, дапамагаць разгортваньню беларускай нацыянальнай справы.

Спрэчкі Васіля зь сябрам-антаганістам Кастусём, скептыкам і песымістам, складаюць сэнсавую канву твору.

Remove ads

Ацэнкі

Крытык У. Ковель адзначае:

Існуе тыпалягічная сувязь паміж героем «Няскончанай лрамы» Костусем і, напрыклад, чэхаўскімі інтэлігентамі Вайніцкім, Вяршыніным, Тузэнбахам... Падобна ім Костусь пакутуе ад шырыні свае душы, ад немагчымасьці абмежаваць яе рамкамі нейкай веры. Хоць у той жа час жаданьне асэнсаваць стыхію жыцьця не пакідае іх. Агульнае аблічча такога тыпу інтэлігента мажліва, бадай што, вызначыць постаць як інтэлігента-эўрапейца[4].

Remove ads

Бібліяграфія

Крытыка, рэцэнзіі

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads