Ніклот
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ніклот[1], Ні́клат[2] (? — 1160) — князь бодрычаў (1131—1160).
Пачынальні анямечанага ў наступных пакаленьнях роду мэкленбурскіх князёў.
Біяграфія
Ачольваў супраціў палабска-прыбалтыйскіх славянаў нямецкай (саксонцы) і дацкай (Кнуд Шлезьвіскі) экспансіі. Імкнуўся захаваць добрыя дачыненьні з саксонцамі: у 1131 годзе прызнаў вяршэнства Лётара III з Суплінбурга, потым саксонскага герцага Генрыха Льва, што не выратавала яго ад пазьнейшых нападаў.
У час крыжовай выправы супраць славянаў 1147 году зладзіў пасьпяховую абарону зямель бодрычаў ад уварваньня войска Генрыха Льва, зьдзейсьніў напад на апорныя пункты крыжакоў у Вагрыі, спаліў места Любэк, разьбіў крыжацкае войска каля збудаванай ім крэпасьці Добін, што вымусіла крыжакоў скласьці мір.
Загінуў у час новай выправы Генрыха Льва[2].
Меў сыноў Прыбыслава і Варціслава.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads