Нікляс Нінас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нікляс Нінас (па-нямецку: Niklas Nienaß; нар. 14 красавіка 1992[2], Марль(be), Нямеччына[3]) – нямецкі палітык, дэпутат Эўрапейскага парлямэнту IX скліканьня.
Remove ads
Біяграфія
У 2011 годзе скончыў гімназію ў Аахэне, у 2018 годзе – бакаляўрыят Ростацкага ўнівэрсітэту(be)[4]. З 2009 году сябра партыі Саюз 90/Зялёныя й яе моладзевай арганізацыі «Grüne Jugend(de)» у Мэкленбургу – Пярэдняй Памераніі. У 2015 годзе стаў прэс-сакратаром адной з працоўных групаў, а ў 2018 годзе ўступіў у зямельную раду партыі[3]. На выбарах 2019 году быў абраны ў склад Эўрапейскага парлямэнту[5].
20 верасьня 2020 году ўзяў шэфства над Зьмітром Казловым, беларускім блогерам і палітычным вязьнем[6].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads