Нікі Сымлінг
дацкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нікі Дыге Сымлінг (па-дацку: Niki Dige Zimling; нар. 19 красавіка 1985 году, Торнбю, Данія) — былы дацкі футбаліст, паўабаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Даніі.
Remove ads
Клюбная кар’ера
Пачатак
У дзяцінстве Нікі гуляў за некалькі дацкіх клюбаў перш чым перайшоў у моладзевую каманду «Брэнбю». За гэты клюб Сымлінг дэбютаваў у красавіку 2003 году ў гульні ўнутранага чэмпіянату супраць клюбу «Ольбарг». Наступныя два гады праавёў у складзе капэнгагенскага клюбу. Улетку 2005 году з-за адсутнасьцю месца ў стартавым складзе перайшоў у клюб «Эсб’ерг», дзе хутка зацьвердзіўся як гулец асноўнага складу.
«Удынэзэ»
У сьнежні 2008 году падпісаў дамову з італьянскім клюбам «Удынэзэ», перайшоўшы ў склад апэнінцаў як вольны агент. У ліпені 2009 году вярнуўся ў Данію, каб пацьвердзіць пераход у адзін з клюбаў, але дамоўленасьць была зрушана, у выніку чаго застаўся ў Італіі[4]. У чэрвені 2010 году перашоў у нідэрляндзкі НЭК на правах арэнды[5].
«Бруге»
27 траўня 2011 году Сымлінг падпісаў 4-гадовы кантракт з бэльгійскім футбольным клюбам «Бруге», паводле якога купля дацкага гульца абыйшлася бэльгійцам у 500 тысяч эўра[6].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У лютым 2008 году Нікі дэбютаваў у складзе зборнай Даніі ў таварыскім матчы супраць зборнай Славеніі. 11 лістапада 2010 году, пасьля двух з паловай гадоў, Нікі правёў свой другі матч супраць зборнай Чэхіі, пасьля чаго часьцей пачаў выклівацца да гульняў нацыянальнай каманды.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads