Ніна Ватацы

беларуская бібліёграфка From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ні́на Бары́саўна Вата́цы[2] (14 траўня 1908, Цэсіс — 3 жніўня 1997) — беларускі бібліёграф. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1963)[3].

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзілася ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзілася ў горадзе Вэндэн Ліфляндзкай губэрні (сучасны Цэсіс у Латвіі). Скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт ў 1930 годзе. З 1930 году працавала ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР (з 1945 году — галоўны бібліёграф)[3].

Навуковая дзейнасьць

Друкавалася з 1932 году. Асноўныя працы па беларускай літаратуры і літаратуразнаўстве. Адшукала і апублікавала невядомыя тэксты, аўтографы і фатаздымкі Максіма Багдановіча, склала літаратурны альбом пра яго жыцьцё і творчасьць (сумесна з Алегам Лойка, 1968) і зборнік успамінаў і біяграфічных матэрыялаў «Шлях паэта» (1975), бібліяграфічны паказальнік твораў, аўтографаў і крытычнай літаратуры «Максім Багдановіч» (1977)[3].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads