Ніна Абрамчык
беларуская грамадзка-палітычная дзяячка, пісьменьніца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ні́на Абра́мчык (дзявочае Ляўковіч; літаратурны псэўданім Ніна Раса; 20 сакавіка 1916, в. Шані, цяпер Пружанскі раён — 27 студзеня 2004[1]) — беларуская грамадзка-палітычная дзяячка, пісьменьніца, паэтка, фальклярыстка. Жонка Міколы Абрамчыка.
Remove ads
Біяграфія

Скончыла Віленскую беларускую гімназію, навучалася ў Віленскім унівэрсытэце, сяброўка Беларускага студэнцкага саюзу. З восені 1939 году настаўнічала на Пружаншчыне. Ад 1941 году жыла ў Бэрліне, дзе пабралася шлюбам зь Міколам Абрамчыкам. Працавала ў газэце «Раніца» і Беларускім камітэце самапомачы. Была старшынёй Аб’яднаньня беларускіх жанчын у Францыі[2]. Удзельнічала ў міжнародным кангрэсе «La Vie des Mères» («Мацярынскае жыцьцё»), арганізаваным увесну 1947 году Жаночым грамадзянскім і сацыяльным хаўрусам, дзе выступіла з заклікам да салідарнасьці жанчынаў «шчасьлівых народаў» зь беларускамі й беларусамі ў бядзе[3].
Жыла ў прыгарадзе Парыжу Вілепэнт. Пахаваная ў Парыжы на могілках Пэр-Ляшэз каля свайго мужа[1].
Remove ads
Выдавецкая дзейнасьць
Беларускі камітэт самапомачы ў Бэрліне ў другой палове 1942 году пачаў спарадычна выпускаць кнігі і брашуры, што было заслугай Міколы Абрамчыка і ягонай жонкі. Улетку 1942 году Абрамчыкамі былі выдадзеныя «Сымон-музыка» Якуба Коласа, «Ад родных ніў» Ларысы Геніюш. Першая зь іх была перадрукам даваеннага віленскага выданьня, а другую падрыхтаваў да друку Вітаўт Тумаш, карыстаючыся тэкстамі, апублікаванымі ў «Раніцы» і атрыманымі ад аўтаркі з Прагі. Абедзьве кнігі былі адначасова надрукаваныя ў праскай друкарні «Палітыка» і ў верасьні 1942 году рэклямаваліся на старонках «Раніцы». Па вайне яна паспрабавала выдаваць газету «Беларуска», зьявіўся адзін нумар, які дагэтуль ня быў адшуканы. Магчыма, што газэта так і засталася ў рукапісным ці друкапісным варыянце[4].
Ніна Абрамчык таксама апрацавала і выдала ў 1942—1943 гадах некалькі кніг:
- «Беларусь у песьнях», зборнік папулярных песень і патрыятычных вершаў.
- «Гісторыя Беларусі ў картах», апрацаваная паводле лекцыяў, якія ў 1941—1942 гады чытаў Мікола Абрамчык на курсах беларусаведы ў Бэрліне, выйшла накладам 3500 асобнікаў і распаўсюджвалася ў беларускіх школах Беласточчыны і Варшавы.
- «Калядныя песьні», зборнік 20 беларускіх калядак у апрацоўцы сьвятара Віктара Шутовіча.
- «Пад гоман вясёлы», зборнік 30 беларускіх папулярных песень, рамансаў і прыпевак.
Remove ads
Дасьледніцкая дзейнасьць, творчасьць
Ніна Абрамчык апрача выдавецкай дзейнасьці пісала вершы, апавяданьні. І дасюль малавядомай застаецца дасьледніцкая дзейнасьць дыяспарнай дзяячкі па-француску. Яна працавала ў Музэі чалавека ў Парыжы. У канцы 1990-х гадоў у францускіх навуковых часопісах («Eurasie», «Ethnozootechnie») зьяўляюцца артыкулы фальклярысткі і этналягіні Ніны Абрамчык (une ethnologue Nina Abramtchik)[4]. На ейныя дасьледаваньні жаночай традыцыйнай культуры спасылаюцца квэбэцкія дасьледніцы (Pauline Greenhill I Diane Tye, 1997 год)[5].
У часопісе «Eurasie» Ніна Абрамчык надрукавала грунтоўныя артыкулы, прысьвечаныя розным аспэктам традыцыйнай культуры беларусаў. У нумары за 1995 год супрацоўніца Музэя чалавека апублікавала дасьледаваньне «Le lin chez les Biélorussiens, un exemple de sacralité locale» (Лён у беларускай культуры, прыклад мясцовай сакральнасьці)[4]. У 1999 годзе Ніна Абрамчык апублікавала падобныя фальклёрныя апісаньні і аналіз, што датычыць месца і значэньня каня ў традыцыйнай культуры беларусаў: «Le cheval en Biélorussie. Contes et emblèmes» (Конь у беларускай культуры. Казкі і cымбалі). Артыкул зьявіўся ў калектыўным зборніку, што быў прысьвечаны вобразу і месцу каня ў эўрапейскай культуры[6]. У 2000 годзе дасьледніца напісала артыкул пра гісторыю і значэньні колераў у беларускай культуры «Couleurs de Biélorussie (Belarus)» (Колеры Беларусі)[4].
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads