Обальскі сельсавет (Сеньненскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Сеньненскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
О́бальскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Обаль.
Гісторыя
20 жніўня 1924 году створаны Будзкі сельсавет у складзе Багушэўскага раёну Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці). 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Сеньненскага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Багушэўскага раёну. 16 ліпеня 1954 году сельсавет перайменаваны ў Забараўскі. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Сеньненскага раёну. 14 красавіка 1962 году сельсавет перайменаваны ў Обальскі.
8 красавіка 2004 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены Машканскаму сельсавету[1].
Remove ads
Населеныя пункты
- 8 красавіка 2004 году — 20
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads