Овэрдрафт

кароткатэрміновая пазыка, адсотак за якую налічваецца ад зьнятай з рахунку яе часткі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Овэрдрафт (анг. overdraft — празьмернае зьняцьцё) — кароткатэрміновая пазыка па бягучым рахунку, доступ да якой забясьпечаны па сродках аплатнай банкаўскай карткі, зыходзячы зь сярэднямесячнай сумы паступленьняў. Адсотак налічваецца толькі за выкарыстаную частку пазыкі, зьнятую з рахунка[1].

Пагашэньне пазыкі і налічаных адсоткаў адбываецца пры залічэньні на рахунак даходаў. Пагашаную суму дазваляецца выкарыстаць паўторна[2]. Пагатоў банк забірае адсоткі штомесяц, а асноўны доўг пагашаецца пасьля заканчэньня тэрміну пазыкі цягам году роўнымі долямі[3].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads