Оракл-арэна
спартовы комплекс у Оўклэндзе (Каліфорнія, ЗША) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
О́ракл-арэн́а (па-ангельску: Oracle Arena), таксама вядомая як «Оўклэнд Калізеўм-арэна» (па-ангельску: Oakland Coliseum Arena), «Оўклэнд-арэна», «Арэна ў Оўклэнд» і «Нью-арэна» (па-ангельску: The New Arena) — спартовы комплекс у Оўклэндзе, Каліфорнія. Першая назва стадыёну — «Оўклэнд-Аламэда Каўнці Калізеўм-арэна» (па-ангельску: Oakland-Alameda County Coliseum Arena). На сёньняшні час гэта самая старая арэна, што выкарыстоўваецца ў чэмпіянаце НБА.
З 1966 году «Оракл-арэна» зьяўляецца хатняй для баскетбольнага клюбу НБА «Голдэн Стэйт Ўорыярз». У сэзонах 1997/98 і 1998/99 студэнцкая каманда «Каліфорнія Голдэн Бэарз» з Pac-10 выступала на гэтай арэне, у 1966—1973 гадох «Бэй Бомбэрс», у 1967—1976 «Каліфорнія Голдэн Сілз» з НХЛ.
У 1996 годзе арэна была перабудаваная.
20 кастрычніка 2006 году «Голдэн Стэйт Ўорыярз» і кампанія Oracle падпісалі дзесяцігадовая пагадненьне, па якому стадыён будзе называцца «Оракл-арэна»[1].
Арэна прымала шоў рэстлінга WCW SuperBrawl у 1999 годзе і WWE Elimination Chamber у 2011 годзе[2], а также Матч усіх зорак НБА у 2000 годзе[3].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads