Ордэн базылянаў-мэлькітаў сьвятога Яна Хрысьціцеля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ордэн базылянаў-мэлькітаў Сьвятога Яна Хрысьціцеля (па-лацінску: Ordo Basilianus Sancti Johannis Baptistae Melkitarum), таксама званы Ордэн шувайрытаў — каталіцкі Ордэн усходняга абраду. Прытрымліваецца статуту, складзеным сьвятым Васілём Вялікім.
Гісторыя
Заснаваны ў 1712 у Лібане двума манахамі з манастыру Баляманд, якія ўсталяваліся ў Царкве сьвятога Яна Хрысьціцеля ля пасёлку Шувайр. У 1722 першы кіраўнік суполкі Нічыпар Кармі ўсталяваў для манахаў грамады чатыры зарокі: традыцыйныя зарокі беднаты, цноты, паслухмянства й новы пакоры. Зацьверджаны Сьвятым Пасадам у 1757. У 1934 Ордэн разам зь іншымі мэлькіцкімі Законамі новую канстытуцыю (канчаткова зацьверджаная ў 1956). Рэзыдэнцыя ордэна разьмешчаная ў горадзе Ханчара (Лібан). Усе манаскія мясьціны знаходзяцца ў Лібане.
Remove ads
Статыстыка
Прадстаўнікі Ордэну ў касьцёльнай герархіі
- Абрагам Нэмэ (нарадзіўся ў 1927), мэлькіцкі арцыбіскуп Гамы-Джабруду (Сырыя)
- Антуан Гаек (нарадзіўся ў 1928), мэлькіцкі арцыбіскуп Баніясу (Лібан)
- Жорж Эль-Мур (нарадзіўся ў 1930), мэлькіцкі арцыбіскуп Пэтры й Філядэльфіі (Ярданія)
- Жорж Рыяшы (нарадзіўся ў 1933), мэлькіцкі арцыбіскуп Трыпалі (Лібан)
- Абдо Абаш (нарадзіўся ў 1952), апостальскі экзарх мэлькіцкае цакрквы ў Аргентыне
Глядзіце таксама
- Базыляны
- Базылянкі
- Мэлькіцкая Каталіцкая Царква
Літаратура
- Крыніца: айцец Ісыдар Патрыла, «Католическая энциклопедия»
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads