Базыль Вялікі

хрысьціянскі сьвяты From Wikipedia, the free encyclopedia

Базыль Вялікі
Remove ads

Базыль Вялікі ці Васі́ль Вялі́кі[7] (па-грэцку: Μέγας Βασίλειος, каля 330, Кэсарыя Кападоцкая — 379, Кэсарыя Кападакійская, вядомы таксама як Васіль Кэсары́йскі[7] (па-грэцку: Βασίλειος Καισαρείας) — сьвяты, архіяпіскап Кэсарыі Кападоцкай, царкоўны пісьменьнік і багаслоў. Адзін з трох Кападокійскіх айцоў царквы, разам з Рыгорам Ніскім і Рыгорам Багасловам. Яму прыпісваюцца вынаходніцтва іканастасу і складаньне літургіі Васілія Вялікага. Аўтар шматлікіх пропаведзяў і лістоў (захавалася не менш за трыста), перакананы абаронца кіновіі.

Хуткія факты Сьвяты, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Сьвяты Базыль Вялікі нарадзіўся ў Кападокіі (на тэрыторыі сучаснай Турэччыны) і паходзіў з хрысьціянскай сям’і. Базыль быў вельмі адукаваным чалавекам на той час. Вучыўся у Атэнах, дзе і пазнаёміўся са сваім суайчыньнікам разам са сьвятым Рыгорам Назіянскім. Згодна з тагачаснымі звычаямі, хрост яны прынялі ўжо ў сталым узросьце, маючы каля 30 гадоў, пасьля чаго разам адасобіліся ў пустыні.

Базыль і Рыгор некалькі гадоў вялі пустэльніцкае жыцьцё і прысьвяцілі гэты час вывучэньню Сьвятога Пісаньня і раньніх хрысьціянскіх аўтараў. На падставе працаў Арыгена склалі зборнік «Філякалія» (Дабралюбства). Праз пэўны час абодва сталі сьвятарамі, а пазьней — біскупамі: Базыль — у Кэсарыі Кападоцкай, а Рыгор — у Назіянзе. Базыль змагаўся з гарэтыкамі і сыманіяй сярод духавенства, спрыяў усталяваньню еднасьці паміж біскупамі. Яго душпастырскія заслугі цяжка нават пералічыць, таксама як і яго працы.

Ён апрацаваў старажытныя літургічныя тэксты і склаў літургію (чын сьв. Базыля Вялікага), якая да гэтага часу служыцца ва ўсходніх Цэрквах у вызначаныя дні.

Памёр ён 1 студзеня 379 г. у Кэсарыі, дзе і быў пахаваны.

Сьвятыя Базыль Вялікі і Рыгор Назіянскі разам са сьвятымі Атаназіем і Янам Залатавусным лічацца самымі вялікімі дактарамі Касьцёлу хрысьціянскага Ўсходу.

Успамін у каталіцкім касьцёле – 2 студзеня.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads