Оршанский вестник (1915)
беларуская газэта From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Оршанский вестник» — штодзённая грамадзка-палітычная газэта была ўтвораная ў 1915 годзе, была органам Расейскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі й Бунда.
Выдавалася зь 10 лютага 1915 да 9 сакавіка 1918 году ў Воршы на чатырох мовах: расейскай, беларускай, польскай і ідыш. Рэдактар-выдавец газэты Хаім Маісеявіч Іоселевіч — уласьнік друкарні ў Воршы[1]. Выйшла 1040 нумароў[2]. Адрас рэдакцыі: Ворша, Магілёўская вул. 64.
Газэта асьвятляла мясцовыя навіны, унутранае й міжнароднае становішча краіны, падзеі на франтах 1-й сусьветнай вайны. Прыхільна сустрэла Лютаўскую рэвалюцыю 1917 году, агітавала за падтрымку Часовага ўрада, скліканьне Ўстаноўчага сходу й вайну да пераможнага канца. Выступіла супраць кастрычніцкага перавароту 1917 г. Інфармавала пра беларускі нацыянальны рух, выступленьне ў Воршы Першага таварыства беларускай драмы і камэдыі (паведамленьні «Сярод беларусаў», «Беларускія спэктаклі» і інш.). Друкавала лірычныя вершы, апавяданьні і нарысы мясцовых аўтараў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads