Орындж (акруга, Каліфорнія)
акруга ў Каліфорніі (ЗША) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Орындж (па-ангельску: Orange County) — акруга ў Паўднёвай Каліфорніі, ЗША. Адміністрацыйны цэнтр — горад Санта-Ана. Паводле перапісу 2020 года насельніцтва складала 3,186,989 чалавек,[2] што робіць акругу трэцяй па колькасьці акругай у Каліфорніі і шостай па колькасьці насельніцтва ў Злучаных Штатах.[3] Хоць у асноўным гэта прыгарад, гэта другая па шчыльнасьці насельніцтва акруга ў штаце пасьля акругі Сан-Францыска.[4] Тры самых густанаселеных гарады акругі — Анахайм, Санта-Ана і Ірвайн, насельніцтва кожнага зь якіх перавышае 300 000 чалавек.[5] Шэсьць гарадоў акругі Орындж знаходзяцца на ўзьбярэжжы Ціхага акіяна: Сіл-Біч, Гантынгтан-Біч, Ньюпорт-Біч, Лагуна-Біч, Дэйна-Пойнт і Сан-Клямэнтэ.
Акруга зьяўляецца турыстычным цэнтрам з такімі славутасьцямі, як Дыснэйлэнд, хутар Ноц-Бэры, Місія ў Сан-Хуан-Капістрана, Пірс Гантынгтан-Біч, Дом Маджэска, Цэнтр мастацтваў Сэгэрстрома, Тэатр Ёст, Музэй Баўэрса, востраў Бальбоа, Стадыён Энджэл, цэнтр горада Санта-Ана, прыродныя славутасьці ранча Ірвайн і некалькі папулярных пляжаў уздоўж берагавой лініі працягласьцю больш за 40 міль (64 км). Тут таксама знаходзіцца буйны дасьледчы ўнівэрсытэт — Каліфарнійскі ўнівэрсытэт у Ірвайне, а таксама шэраг іншых вядомых каледжаў і ўнівэрсытэтаў, такіх як Чэпмэнскі ўнівэрсытэт і Каліфарнійскі дзяржаўны ўнівэрсытэт у Фулертане.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads