Оскар Брузэвіц

нямецкі лютэранскі сьвятар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

О́скар Бру́зэвіц (па-нямецку: Oskar Brüsewitz; 30 траўня 1929 — 22 жніўня 1976) — усходненямецкі лютэранскі пастар, які публічна спаліў сябе 18 жніўня 1976 року на знак пратэсту супраць парушэньня правоў вернікаў у камуністычнай Нямеччыне.

Хуткія факты Дзейнасьць, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

З 1944 служыў у Вэрмахце, неўзабаве быў паланёны Чырвонай арміяй. Па вайне працаваў шаўцом. У 1954 року навярнуўся ў хрысьціянства, у 1964—1969 навучаўся ў лютэранскай сэмінарыі ў Эрфурце.

У 1970 прызначаны ў лютэранскі збор Рыпіхі(d) каля Цайцу. Крытыкаваў кіроўны камуністычны рэжым, і калі ў 1976 року царкоўныя ўлады вырашылі перавесьці яго ў іншы рэктарат, ён вырашыўся на самаспаленьне на пляцы перад пратэстанцкім храмам(d) Цайцу. Супрацоўнікі Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі НДР хутка згасілі вагонь, аднак Брузэвіц праз чатыры дні сканаў ад апёкаў у шпіталі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads