Камунізм

сацыялістычны палітычны рух ды ідэалёгія From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Камуні́зм (па-лацінску: commūnis — «агульны») — грамадзка-эканамічная фармацыя, якая заснавана на грамадзкай уласнасьці на галоўныя сродкі вытворчасьці.

Thumb
Канцэпцыя
Марксісцкая філязофія
Клясавая барацьба
Інтэрнацыяналізм
Камуністычная партыя
Ідэалёгіі
Марксізм
Ленінізм
Маоізм
Чучхэ
Трацкізм
Левы камунізм
Камуністычны кансіліюм
Анархакамунізм
Рэлігіёзны камунізм
Эўракамунізм
Нацыянальны камунізм
Інтэрнацыяналы
Камуністычная ліга
Першы Інтэрнацыянал
Другі Інтэрнацыянал
Камінтэрн
Чацьверты Інтэрнацыянал
Іншае
Анархізм
Антыкамунізм
Антыкапіталізм
Гісторыя камунізму
Дыктатура пралетарыята
Дэмакратычны цэнтралізм
Камуністычная сымболіка
Камуністычныя краіны
Крытыка камунізму
Левіца
Люксэмбургізм
Новая кляса
Новая левіца
Посткамунізм
Прымітыўны камунізм
Сацыялізм
Сацыяльная эканоміка
Сталінізм
Тытаізм
СССР

З пункту гледжаньня тэарэтыкаў камунізму, гэтае вучэньне здольнае пераадолець узаемную дыстантаванасьць працы і зрабіць магчымым свабоднае самазьдзяйсьненьне чалавека ў матэрыяльнай і духоўнай вытворчасьці. Канчатковай мэтаю камунізму зьяўляецца стварэньне ўмоваў дзеля ўсебаковага разьвіцьця кожнага індывіда і ўсяго грамадзтва. Канцэпцыя камунізму найболей распрацавана ў марксізме.

Remove ads

Гістарычнае разьвіцьцё камунізму

Прымітыўны камунізм

Згодна з Энгельсам найболей старажытныя чалавечыя супольнасьці, існаваўшыя да ўзьнікненьня клясаў, можна назваць «прымітыўным камунізмам». Энгельс, аднак, лічыць, што сучасны, разьвіты камунізм можа ўзьнікнуць толькі пасьля таго, як гісторыя пройдзе праз усе астатнія грамадзкія фармацыі, уключаючы рабаўладальніцкі лад, фэадалізм, капіталізм ды сацыялізм.

Утапічны камунізм

Клясычнаю выяваю гэтага віду камунізму можа служыць праца Томаса Мора «Утопія» (1516), у якой малюецца ідылічная карціна прымітыўнага камунізму, якая супрацьпастаўляецца фэадалізму. Да 1700 году фармулююцца новыя, болей разьвітыя вэрсіі ўтапічнага камунізму, прадстаўленыя канцэпцыямі Сэн-Сымона, Фур’е ды Оўэна.

Ваенны камунізм

Назва эканамічнай практыкі ў Савецкай Расеі часоў Грамадзянскай вайны на тэрыторыі, кантраляванай бальшавікамі. Характарызаваўся прымусовым перадзелам каштоўнасьцяў ва ўмовах эканамічнага хаосу.

Таталітарны камунізм

Дастаткова ўмоўная назва рэальных практык камунізму (больш карэктна казаць тут пра сацыялізм), зьдзейсьненых у XX стагодзьдзі. Дадзены від камунізму характарызуецца палітычным дыктатам адной партыі і згубленьнем працоўным клясам кіраваньня ўладай. Сучасная марксісцкая тэорыя сьцьвярджае, што таталітарны камунізм магчымы толькі ў разьвіваючыхся краінах, дзе пралетарыят вымушаны ўступаць у саюз зь сялянствам і дзе буржуа маюць яшчэ адносна слабы ўплыў.

Поўны камунізм

Апошняя стадыя ў разьвіцьці чалавечага грамадзтва з пункту гледжаньня марксізму, на якой рэалізуецца асноўны лёзунг камуністычнага руху: «ад кожнага па магчымасьцях, кожнаму па патрэбах». Неабходнай умоваю поўнага камунізму паводле Марксу зьяўляецца дастаткова працяглае існаваньне сусьветнай сацыялістычнай дзяржавы, якое прывяло б да зьліквідаваньня клясаў ды адміраньня ўлады ўраду.

Remove ads

Ахвяры камунізму

За сем дзесяцігодзьдзяў зь невялікім у выніку толькі грамадзянскіх войнаў, а таксама кампаніяў тэрору і голаду, арганізаваных камуністамі, было забіта ня менш за 90 мільёнаў чалавек, або амаль 5% насельніцтва краінаў, якія апынуліся пад іх частковым або поўным кантролем.[1][2][3]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads